Прэзентацыя пілотнага праекта eDelivery: на мерапрыемстве быў прадстаўлены працэс абмену электроннымі рахункамі-фактурамі паміж Украінай і Польшчай

  • Дата: 11/12/20
  • Падзяліцца:

Падчас віртуальнага мерапрыемства, якое адбылося 9 снежня, EU4Digital прадставіў свой пілотны праект трансгранічнага абмену данымі рахункаў-фактур eDelivery паміж Украінай і Польшчай.

Віртуальная прэзентацыя, якая прайшла адначасова з 9-м семінарам Сеткі электроннага гандлю, сабрала больш за 50 удзельнікаў як з Усходніх краін-партнёраў, так і з Еўрапейскага саюза. Сярод удзельнікаў былі спецыялісты EU4Digital па eDelivery, члены міждзяржаўнай працоўнай групы Сеткі электроннага гандлю, каардынатары Гарманізаванага лічбавага рынку (HDM) і прадстаўнікі міністэрстваў Усходніх краін-партнёраў, а таксама прыватныя кампаніі.

Распачала мерапрыемства намеснік кіраўніка групы Праекта EU4Digital Рута Сальвітэ-Тамасюньене. Удзельнікі змаглі ўбачыць, як пілотны праект eDelivery ужываецца на практыцы і прасачыць за кожным этапам абмену электроннымі рахункамі-фактурамі пры дапамозе рашэння eDelivery. Старшыя спецыялісты EU4Digital Ёнас Жалінкявічус і Рышардас Бядульскіс прадэманстравалі працэс абмену паміж дзвюма краінамі-ўдзельніцамі пілотнага праекта – Украінай і Польшчай.

Запуск пілотнага праекта eDelivery паміж Украінай і Польшчай адбыўся 9 снежня, калі ўдалося ажыццявіць абмен данымі рахункаў-фактур паміж дзвюма папярэдне абранымі кампаніямі-імпарцёрамі і экспарцёрамі.

На прэзентацыі былі падрабязна паказаны такія тэхнічныя аспекты працэсу, як канцэпцыя праекта, некаторыя ключавыя рэкамендацыі для ўкаранення eDelivery і асноўныя перавагі далучэння да  сеткі Peppol, пасля чаго адбылася дэталёвая пакрокавая дэманстрацыя працэсу абмену рахункамі-фактурамі, які ажыццяўляўся падчас пілотнага праекта. Далей на прыкладзе Літвы было паказана, як праект можа працаваць за межамі Украіны і Польшчы і як краіна, што мае кропку доступу, можа абменьвацца данымі з любым членам сеткі Peppol, якая на дадзены час налічвае больш за 30 краін. 

Перад удзельнікамі таксама выступілі партнёры, якія згулялі вельмі важную ролю ў паспяховым ажыццяўленні пілотнага праекта. Міхаіл Лацінскі, які прадстаўляў Міністэрства лічбавай трансфармацыі Украіны, растлумачыў, як, нягледзячы на цяжкасці, удалося дасягнуць станоўчых вынікаў, у тым ліку абраць кампаніі-партнёры, уцягнуць зацікаўленыя бакі, правесці шматлікія семінары, прамыя трансляцыі і шмат іншага.

Заглядаючы ў будучыню, Лацінскі паведаміў, што Украіна разам з калегамі з EU4Digital вывучае магчымасці «стварэння найбольш зручнай прававой асновы для ўвядзення электронных рахункаў-фактур пры падтрымцы дзяржаўных і прыватных кампаній», а таксама перспектывы далейшага развіцця тэхналогіі eDelivery. «Міністэрства бачыць вымерны патэнцыял [рашэння eDelivery] для міжгаліновай дзейнасці», – адзначыў ён.

Нядаўна Праект EU4Digital пачаў падрыхтоўку да тэсціравання eDelivery паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі, а менавіта паміж Арменіяй і Украінай, каб праверыць, як рашэнне будзе працаваць у рэгіёне. Пасля месяца выпрабаванняў Карэн Марцірасян з Камітэта дзяржаўных даходаў Арменіі адзначыў, што яны таксама ўбачылі значны патэнцыял ва ўкараненні рашэння для трансгранічнага абмену данымі eDelivery.  Па завяршэнні эксперыментальнай фазы Праект EU4Digital падрыхтуе рэкамендацыі для рашэння дзвюх асноўных задач:  1) разгортванне і маштабаванне – гэта значыць, як краіны могуць перайсці ад стадыі тэсціравання да паўнавартаснага выкарыстання eDelivery; і 2) навучанне і паўторнае выкарыстанне – гэта значыць, як іншыя Усходнія краіны-партнёры могуць скарыстацца перавагамі гэтага пілотнага праекта і ўжыць такое ж самое рашэнне.

Навіны

Паглядзець усё