Рашэнні ў галіне электроннай аховы здароўя для барацьбы з COVID-19: у цэнтры ўвагі віртуальнага семінара – супрацьдзеянне вірусу ў краінах Усходняга партнёрства і ў свеце

  • Дата: 11/05/20
  • Падзяліцца:

У мінулым месяцы каманда EU4Digital правяла анлайн-семінар у галіне электроннай аховы здароўя з прадстаўнікамі Сеткі па электроннай ахове здароўя Усходняга партнёрства, каб даць адпор успышцы COVID-19. Каманда па электроннай ахове здароўя падзялілася сваімі высновамі наконт таго, як праходзіць пераадоленне крызісу ў цэлым з пункту гледжання электроннай аховы здароўя, падкрэсліваючы агульныя тэндэнцыі, а краіны Усходняга партнёрства падзяліліся спосабамі барацьбы з вірусам.

Каманда па электроннай ахове здароўя EU4Digital падзялілася аглядам рашэнняў, выкарыстаных для вырашэння некаторых агульных задач, сярод якіх мабілізацыя антыкрызіснага кіравання, платформы па электроннай ахове здароўя і доступ да тэлемедыцыны, магчымасць выкарыстання воблачных і мабільных прыкладанняў і эфектыўнае выкарыстанне дадзеных для кіравання вопытам перажывання крызісу, а таксама буйны патэнцыял у галіне электроннага навучання для забеспячэння абмену інфармацыяй і яе абнаўлення, і сродкі для аддаленай працы.

Сярод усіх высноў асаблівы акцэнт быў зроблены на важнасці выкарыстання існуючых сэрвісаў і інфраструктур, а менавіта:

  • Выкарыстанне існуючых сэрвісаў электроннай аховы здароўя для паведамлення вопыту пацыента і для забеспячэння дадатковых шляхоў дыягностыкі пацыентаў;
  • Выкарыстанне існуючых платформ электроннага навучання для забеспячэння медыцынскага персаналу адзінай кропкай доступу са структураваным кантэнтам для магчымасці хуткага распаўсюджвання дадзеных даследаванняў і новай інфармацыі наконт COVID-19.

Каманда адзначыла, што існуючая інфраструктура сутыкнулася з цяжкасцямі прыстасавання да павышанага попыту, які назіраецца зараз, і што рэформы сістэмы аховы здароўя і лічбавая трансфармацыя павінны працягвацца і пасля крызісу, хоць і іншым спосабам. Найбольш неабходнымі для пераадолення крызісу з’яўляюцца інтэграваныя аперацыі, інструменты аналізу і апрацоўкі дадзеных, і метад «360 градусаў» для кіравання вопытам розных зацікаўленых бакоў.

Галоўнымі рашэннямі, якія былі выкарыстаныя краінамі Усходняга партнёрства і якімі яны падзяліліся, сталі наступныя:

  • Усе краіны стварылі кантактныя цэнтры па пытаннях COVID-19 на дзяржаўным узроўні.
  • Выкарыстанне сістэм кантролю і збору дадзеных і публікацыя агульных дадзеных аналізу ў форме панэлей з апошняй інфармацыяй аб эпідэміялагічнай сітуацыі.
  • Выкарыстанне мабільных прыкладанняў (напрыклад, штучнага інтэлекту і чат-ботаў) для сартавання пацыентаў, высочвання кантактаў і блізкасці.
  • Каб абмежаваць распаўсюджванне віруса, некаторыя краіны карысталіся дадзенымі аператараў сувязі для маніторынгу і кантролю выканання пацыентам прадпісанняў.
  • Краіны, якія мелі дзейсныя дзяржаўныя платформы электроннай аховы здароўя, змаглі выкарыстаць існуючую інфраструктуру для віртуальнага медыцынскага абслугоўвання (напрыклад, электронныя рэцэпты і накіраванні на лабараторныя аналізы, тэлемендыцыну і г.д.), каб пазбегнуць непатрэбных наведванняў пацыентамі медыцынскіх устаноў.
  • Падтрымка міжгаліновага супрацоўніцтва (напрыклад, спалучэнне выкарыстання электронных рэцэптаў на лекі і дзяржаўнай паштовай службы для дастаўкі пацыентам).
  • Таксама шырока выкарыстоўваліся хакатоны ў якасці інструмента для распрацоўкі ідэй і пошуку рашэнняў.

Рашэнні, якімі падзяліліся ўдзельнікі, былі заснаваныя на агульных ідэях і інавацыйных падыходах ў тым, што датычыцца выкарыстання існуючых інфраструктур і сэрвісаў, а таксама здольнасці хутка прыстасоўваць новыя рашэнні. Семінар стаў агульнай платформай для абмеркавання і абмену ўсімі гэтымі карыснымі практыкамі.

Электронная ахова здароўя EU4Digital

Каронавірус: Еўрапейскі саюз падтрымлівае сваіх Усходніх партнёраў.

Даведацца больш, як ЕС змагаецца з каронавірусам

Навіны

Паглядзець усё