Семінар сеткі eSkills у Тбілісі

  • Дата: 13/11/19
  • Падзяліцца:

17-18 снежня ў Тбілісі EU4Digital арганізуе семінар сеткі eSkills.

Асноўная мэта семінара сеткі eSkills — даць магчымасць краінам Усходняга партнёрства абмяняцца думкамі і апошнімі дасягненнямі ў галіне лічбавых навыкаў, а таксама абмеркаваць актуальныя базавыя індыкатары ў краінах-партнёрах адносна вымярэння паказчыкаў лічбавых навыкаў.

Галоўным вынікам сеткавага семінара будзе абмеркаванне і праверка вынікаў апытальніка EU4Digital для збору адпаведнай інфармацыі і дадзеных аб існуючай сітуацыі (базавых паказчыках) у дачыненні да вымярэння і прагназавання лічбавых навыкаў у краінах Усходняга партнёрства.

У ходзе семінара будзе прадстаўлена і абмеркавана з прадстаўнікамі краін Усходняга партнёрства метадалогія распрацоўкі рамкі кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў, а таксама статус Кааліцыі па лічбавых навыках і працоўных месцах у асобных краінах Усходняга партнёрства.

У рамках ініцыятывы EU4Digital сетка eSkills накіравана на распрацоўку і рэалізацыю нацыянальных стратэгій лічбавых навыкаў ва ўсходніх краінах-партнёрах, у прыватнасці шляхам стварэння нацыянальных аб’яднанняў прафесіяналаў у лічбавай сферы, улічваючы досвед «Кааліцыі па лічбавых навыках і працоўных месцах» ЕС.

EU4Digital eSkills

Падзеі

Паглядзець усё