Электронны гандаль: першая сустрэча прадстаўнікоў Украіны і Польшчы для падрыхтоўкі пілотнага праекта электроннай дастаўкі

  • Дата: 02/07/20 па 02/07/20
  • Падзяліцца:

2 ліпеня EU4Digital арганізуе першую сумесную працоўную сустрэчу прадстаўнікоў Украіны і Польшчы для азнаямлення з далейшымі мерапрыемствамі па ажыццяўленні пілотнага праекта ў галіне электроннага гандлю, накіраванага на распрацоўку інструмента электроннай дастаўкі для трансгранічнага абмену дадзенымі.

На пачатку 2020 года ад Еўрапейскай камісіі было атрымана афіцыйнае пацверджанне наконт краін, абраных для ўдзелу ў пілотным праекце інструмента электроннай дастаўкі ЕС і УП, – Польшчы і Украіны. Пасля абмеркаванняў і кансультацый з прадстаўнікамі гэтых дзвюх краін, якія праходзяць зараз, адбудзецца першая сустрэча ўсіх удзельнікаў пілотнага праекта. Яна будзе арганізавана фондам EU4Digital і пройдзе ў віртуальным фармаце.

Галоўная мэта сустрэчы – гэта прадстаўленне інструмента электроннай дастаўкі, канцэпцыі пілотнага праекта, структуры кіравання і іншых аспектаў, звязаных з ажыццяўленнем праекта.

Каманда экспертаў EU4Digital разам з названымі спецыялістамі, прадстаўнікамі абраных краін, а таксама іншымі ўдзельнікамі праекта абмяркуе адпаведныя аспекты паспяховага ажыццяўлення пілотнага праекта электроннай дастаўкі. Акрамя таго, эксперты EU4Digital прадставяць падыход да запланаванай юрыдычнай экспертызы, зробяць агляд раскладу і даўжыні пілотнага праекта электроннай дастаўкі, стану спраў, а таксама разам з удзельнікамі дамовяцца наконт далейшых мерапрыемстваў.  

Аб пілотным праекце

Трансгранічны пілотны праект у галіне электроннага гандлю намацае глебу для абмену электроннымі рахункамі ў абраных краінах Усходняга партнёрства пры дапамозе ўсталяваных усееўрапейскіх інструментаў і стандартаў.

Падчас ажыццяўлення пілотнага праекта інструмента электроннай дастаўкі будзе сабрана зваротная сувязь ад кампаній і дзяржаўных устаноў, якія прымуць удзел у праекце, аб тым, як палепшыць укараненне рашэння на практыцы. Атрыманыя вынікі і рэкамендацыі (юрыдычныя, арганізацыйныя, тэхнічныя і тэхналагічныя) будуць сфармуляваны і прадстаўлены зацікаўленым бакам. Дадаткова для прадстаўнікоў краін Усходняга партнёрства будуць арганізаваны вучэбныя візіты для назірання за працай пілотнага рашэння і для яго ажыццяўлення ў сваёй краіне.  

Аб дзейнасці EU4Digital у галіне электроннага гандлю Пілотны праект электроннай дастаўкі з’яўляецца часткай дзейнасці фонду EU4Digital у галіне электроннага гандлю. Пры дапамозе ініцыятывы EU4Digital Еўрапейскі саюз падтрымлівае спрашчэнне гандлю і гарманізацыю паміж краінамі Усходняга партнёрства і з ЕС праз распаўсюджванне агульнай заканадаўчай базы ў галіне электроннай камерцыі, электроннай мытні і электроннай лагістыкі і праз працу па стварэнні Лічбавых транспартных калідораў.

Падзеі

Паглядзець усё