Электронны гандаль у цэнтры ўвагі на мерапрыемстве EU4Digital, якое асвятліла дасягненні і перспектывы ў гэтым напрамку

  • Дата: 13/10/20
  • Падзяліцца:

Выкананая праца і планы на будучыню ў галіне Электроннага гандлю былі прадстаўлены на тэматычным пасяджэнні, арганізаваным Праектам EU4Digital 9 кастрычніка 2020 года ў рамках штогадовай Сустрэчы Кіруючага камітэта, якая прайшла ў віртуальным фармаце з 5 па 9 кастрычніка.

На пасяджэнні, прысвечаным Электроннаму гандлю, прысутнічалі больш за 60 удзельнікаў, уключаючы:

  • Спікераў з Еўрапейскай камісіі;
  • Членаў Сеткі электроннага гандлю EU4Digital;  
  • Каардынатараў Гарманізаванага лічбавага рынку (HDM) з Усходніх краін-партнёраў;
  • Спецыялістаў у галіне Электроннага гандлю Форума грамадзянскай супольнасці;
  • Членаў працоўнай групы па разнастайных напрамках Электроннага гандлю: трансгранічны Электронны гандаль (eDelivery), Электронная мытня, Электронная камерцыя, лічбавы транспартны калідор (ЛТК);
  • Каардынатараў Праекта EU4Digital з Усходніх краін-партнёраў.

Кіраўнік напрамку Электроннага гандлю Праекта EU4Digital Рута Сальвітэ-Тамасюньене распавяла аб выкананай працы і планах, якія датычацца дзейнасці ў галіне Электроннага гандлю, у тым ліку аб пілотных праектах eDelivery, eCustoms і eCommerce, а таксама аб падрыхтоўцы да адкрыцця ЛТК. Дакладней кажучы, каманда EU4Digital прадставіла ключавыя вынікі, якіх удалося дасягнуць з моманту апошняй Сустрэчы Кіруючага камітэта, іх карысць для прадпрыемстваў, урада і грамадзян, а таксама планы на будучыню ў дадзенай галіне.

Быў прадстаўлены адзін з ключавых этапаў дзейнасці ў галіне трансгранічнага Электроннага гандлю (eDelivery): 9 кастрычніка адбыўся паспяховы запуск пілотнага праекта eDelivery паміж чатырма кампаніямі з Украіны і Польшчы. Пілотны праект дазволіць яго удзельнікам ажыццяўляць абмен данымі з ЕС і за яго межамі.

Што датычыцца пілотнага праекта Электроннай мытні eCustoms, адным з ключавых дасягненняў стала ўмацаванне двухбаковага супрацоўніцтва паміж мытнымі службамі Літвы і Беларусі. Прадстаўнікі Праекта EU4Digital таксама адзначылі, што была даказана здольнасць рашэння SEED (Сістэматычнага абмену электроннымі данымі) прыстасоўвацца да патрэб карыстальнікаў і да дзяржаўных патрабаванняў. У дадзены час ажыццяўляюцца неабходныя дапрацоўкі, а запуск пілотнага праекта паміж Літвой і Беларуссю плануецца на лістапад 2020 года.

Завяршылася праца над праектам лічбавага транспартнага калідора, у выніку якой была распрацавана трохгадовая праграма і вызначаны неабходныя мерапрыемствы для стварэння ЛТК паміж Балтыйскім і Чорным морам. Гэта праграма выкарыстоўвае існыя ініцыятывы ў Беларусі і Украіне, якія пацвердзілі свае намеры працягваць працу над стварэннем ЛТК у адпаведнасці з заканадаўствам і распрацоўкамі ЕС. Мэтай дадзенай праграмы з’яўляецца арганізацыя комплекснага бесперашкоднага абмену лагістычнай інфармацыяй праз транспартны калідор паміж Балтыйскім і Чорным морам. Бюджэтны каштарыс праграмы складае 10,5 млн еўра, а яе запуск можа адбыцца ў пачатку 2021 года. Каманда па Электроннай камерцыі падрыхтавала даклад аб стане спраў праекта eCommerce у ЕС, сярод каторых ключавыя аспекты заканадаўства, стандартаў і экасістэмы, якія з’яўляюцца крытычна важнымі для трансгранічных аперацый B2C​. Ён паслужыў асновай для шырокага збору даных ва Усходніх краінах-партнёрах з удзелам больш чым 50 зацікаўленых бакоў са ўсяго рэгіёна. Было задана больш за 100 пытанняў, якія закранулі больш за 15 ключавых абласцей і ахапілі ўвесь ланцужок каштоўнасцей Электроннай

камерцыі. Зараз завяршаецца праца над рэкамендацыямі на аснове разрываў на рэгіянальным і дзяржаўным узроўні. Мэтай гэтых рэкамендацый з’яўляецца пазбаўленне ад перашкод для трансгранічнай Электроннай камерцыі і садзейнічанне яе развіццю, што будзе замацавана пілотным праектам, запланаваным на лістапад 2020 года.

Падчас пасяджэння каардынатар Сеткі электроннага гандлю і іншыя прадстаўнікі Усходніх краін-партнёраў падзяліліся сваім пажаданнем, каб у пілотным праекце прымала ўдзел больш шырокае кола краін, а таксама каб пілотны праект распаўсюджваўся на іншыя віды транспарту (напрыклад, на марскі) і іншыя сферы, такія як санітарная і фітасанітарная.

Дадатковая інфармацыя Другая штогадовая сустрэча Кіруючага камітэта была арганізавана Праектам EU4Digital у выглядзе віртуальных пасяджэнняў, на якіх быў зроблены агляд вынікаў, дасягнутых у рамках праекта. Падпісвайцеся на Інфармацыйную рассылку, каб заўсёды заставацца ў курсе падзей.

Навіны

Паглядзець усё