Еўрапейскі Тыдзень кода пройдзе ў восьмы раз. Гэта ініцыятыва накіравана на шырокія масы людзей і падтрымліваецца Еўрапейскай камісіяй. Мэтай Тыдню кода з’яўляецца азнаямленне ўсіх з праграмаваннем і лічбавымі тэхналогіямі ў займальнай форме. Тыдзень кода пачынаецца ў чацвер, 8 кастрычніка з анлайн-мерапрыемства. З 10 па 25 кастрычніка пройдзе мноства іншых анлайн-мерапрыемстваў, а таксама самабытны чэлендж #CodeWeekDance, у якім могуць прыняць удзел школы, настаўнікі, бібліятэкі, прадпрыемствы і многія іншыя.
Еўрапейскі камісар па інавацыях, даследаваннях, культуры, адукацыі і моладзі Марыя Габрыэль заявіла: «Я вельмі рада зноў прыняць удзел у правядзенні Тыдню кода ЕС, які натхняе людзей усіх узростаў цікавіцца праграмаваннем, камп’ютарамі і мноствам мерапрыемстваў у галіне высокіх тэхналогій. Нават калі ў гэтым годзе з прычыны надзвычайных абставін мы былі павінны перанесці ўсе мерапрыемствы ў віртуальнае асяроддзе, нашы амбіцыі не паменшыліся: мы імкнёмся ахапіць мільёны людзей па ўсёй Еўропе, каб дапамагчы ім пазнаёміцца з высокімі тэхналогіямі, набыць неабходныя веды і ўмацаваць уласны патэнцыял пры дапамозе лічбавага навучання».
У мінулым годзе 4,2 мільёны людзей з больш чым 80 краін свету прынялі ўдзел у Тыдні кода ЕС.
Дадатковая інфармацыя
- Вэб-сайт Тыдня кода ЕС
- Прамая трансляцыя Стартавага анлайн-мерапрыемства на Facebook і YouTube