Паўторнае мерапрыемства-сустрэча у рамках Тыдню кода ЕС

  • Дата: 11/05/20 па 15/06/20
  • Падзяліцца:

У вас ўсё яшчэ ёсць 10 дзён, каб далучыцца да супольнасці выкладчыкаў, бацькоў і аматараў напісання кода і зарэгістравацца на ўдзел у анлайн-курсе па напісанню кода і вылічальным мысленні мерапрыемства-сустрэчы ў рамках #CodeWeek.

Увесь гэты ўводны курс зойме прыкладна пяць гадзін. Удзельнікі змогуць пачаць і завяршыць курс за адзін дзень ці за пяць тыдняў у залежнасці ад іх даступнасці і вольнага часу з 11 мая па 15 чэрвеня.

Гэты кароткі ўводны курс імкнецца зрабіць Тыдзень кода ЕС больш прывабным і важным для выкладчыкаў, школ і бацькоў, павышаючы інфармаванасць наконт важнасці ўключэння напісання кода і вылічальнага мыслення ў праграмы навучання. Навучанне напісанню кода можа даць магчымасць навучэнцам быць наперадзе грамадства з развітымі лічбавымі кампетэнцыямі, развіваць лепшае разуменне навакольнага свету і павялічыць іх шансы на дасягненне поспеху ў асабістым і прафесійным жыцці.

Гэты курс забяспечыць удзельнікаў ведамі і навыкамі напісання кода і вылічальнага мыслення, а таксама ідэямі, бясплатнымі навучальнымі матэрыяламі і крыніцамі для таго, каб дапамагчы ім арганізаваць мерапрыемствы Тыдню кода ў любы час і ў любым месцы.

Выкладчыкі, бацькі і выхавальнікі даведаюцца пра Тыдзень кода і як прыняць удзел у гэтай ініцыятыве, якая ў мінулым годзе сабрала 4,2 мільёны людзей у Еўропе і за яе межамі. Па завяршэнні МООК акрамя набытых ведаў і навыкаў удзельнікі, якія паспяхова пройдуць курс, атрымаюць бэйдж і сертыфікат ад Еўрапейскай школьнай сеткі Schoolnet. Акрамя таго, калі яны прымуць удзел у Тыдні кода ЕС, то атрымаюць сертыфікат, пацверджаны Еўрапейскай камісіяй.Сардэчна запрашаем да ўдзелу у МООК паўторнага мерапрыемства-сустрэчы ў рамках Тыдня кода ЕС

Падзеі

Паглядзець усё