Нягледзячы на цяжкасці, з якімі сутыкнуліся ўстановы адукацыі ў Еўропе і свеце ў 2020 годзе, больш за 3,4 мільёна навучэнцаў і настаўнікаў з 84 краін далучыліся да ініцыятывы EU Code Week і прынялі ўдзел у больш чым 72 000 мерапрыемстваў, прысвечаных праграмаванню. Каманды з усіх шасці Усходніх краін-партнёраў паўдзельнічалі ў сотнях мерапрыемстваў.
У сувязі з пандэміяй каронавіруснага захворвання ў 2020 годзе Еўрапейскі тыдзень праграмавання перайшоў на новую гібрыдную мадэль. Дзеля таго, каб установы адукацыі з Еўропы і за яе межамі змаглі ўдзельнічаць у ёй анлайн, былі арганізаваныя віртуальныя мерапрыемствы.
У прыватнасці, быў складзены каляндар анлайн-мерапрыемстваў, арганізаваныя пошук скарбаў у лічбавым фармаце і віртуальнае стартавае мерапрыемства з удзелам еўракамісара па пытаннях унутранага рынку Цьеры Брэтона, прафесара Мітча Рэзніка, пісьменніцы Лінды Люкас і прафесара Алесандра Бальёла.
Еўракамісар па пытаннях унутранага рынку Цьеры Брэтон заявіў: «Навучанне вылічальнаму мысленню і спробы праграмаваць у раннім узросце не толькі займальныя, але і вельмі важныя для падрыхтоўкі нашага маладога пакалення да будучыні: кожнаму з нас патрэбныя лічбавыя навыкі, каб вучыцца, працаваць, мець зносіны і карыстацца анлайн-паслугамі бяспечным спосабам. Я віншую ўсіх, хто мае дачыненне да Еўрапейскага тыдня праграмавання і робіць усё магчымае дзеля таго, каб больш маладых людзей пашыралі свае лічбавыя магчымасці і цікавіліся вучобай і кар’ерай у сферы лічбавых тэхналогій».
84 % мерапрыемстваў Тыдня праграмавання прайшло ва ўстановах адукацыі
19 % ад 72 000 мерапрыемстваў было арганізавана анлайн, а 84 % – праз навучальныя ўстановы. 55 % мерапрыемстваў па праграмаванні было арганізавана ў ігравой форме, 20 % было прысвечана базавым канцэпцыям праграмавання. Але ўсё больш мерапрыемстваў прысвячаюцца складанейшым напрамкам дакладных навук, такім як робататэхніка, гейм-дызайн ці маніпуляванне данымі. 20 % мерапрыемстваў прайшло ў «выключаным рэжыме», гэта значыць без выкарыстання якіх-небудзь тэхналогій. Сярэдні ўзрост удзельнікаў склаў 10 гадоў. Сярод іх быў 41 % дзяўчынак і 59 % хлопчыкаў.
Усходнія краіны-партнёры
Усе шэсць Усходніх краін-партнёраў прынялі ўдзел у Тыдні праграмавання. Лідарам сярод іх стаў Азербайджан, дзе прайшло 230 мерапрыемстваў.
Каб даведацца аб усіх мерапрыемствах у вашай краіне, перайдзіце па адной са спасылак ніжэй.
Арменія 34 мерапрыемствы
Азербайджан 230 мерапрыемстваў
Беларусь 1 мерапрыемства
Грузія 48 мерапрыемстваў
Малдова 59 мерапрыемстваў
Украіна 186 мерапрыемстваў
Сканцэнтраванасць на падрыхтоўцы выкладчыкаў дапамагла ўсталяваць сувязь з навучэнцамі ва ўсім свеце
У мінулым годзе падчас Тыдня праграмавання было прадстаўлена яшчэ больш анлайн-крыніц, якія могуць дапамагчы настаўнікам выкладаць праграмаванне ў школах. Новыя вучэбна-метадычныя матэрыялы ўключаюць Уводзіны ў штучны інтэлект для школ, Праграмаванне для дасягнення ўстойлівасці, серыю вэбінараў і калекцыю віртуальных семінараў пад назвай Coding@Home ад прафесара Алесандра Бальёла.
Акрамя таго, 4 000 настаўнікаў са ўсяго свету прынялі актыўны ўдзел у двух масавых адкрытых анлайн-курсах (МААК), арганізаваных у 2020 годзе. Сярод тэм курсаў было праграмаванне, вылічальнае мысленне, візуальнае праграмаванне, робататэхніка і распрацоўка дадаткаў. Новы трохмодульны МААК «Асновы ШІ для школ» пачнецца 8 сакавіка 2021 года.
Што сабой уяўляе Еўрапейскі тыдзень праграмавання?
Еўрапейскі тыдзень праграмавання – гэта грамадскі рух, арганізаваны валанцёрамі: амбасадарамі Тыдня праграмавання, вядучымі выкладчыкамі і іншымі аматарамі праграмавання са ўсяго свету. Мерапрыемствы праходзяць пры падтрымцы Еўрапейскай камісіі і міністэрстваў адукацыі ў Еўрапейскім саюзе і за яго межамі. Еўрапейская камісія аказвае падтрымку с правядзеннем Еўрапейскага тыдня праграмавання ў рамках стратэгіі Адзінага лічбавага рынку і ў адпаведнасці з Планам дзеянняў у сферы лічбавай адукацыі.
Наступны Тыдзень праграмавання пройдзе з 9 па 24 кастрычніка 2021 года.
Дадатковая інфармацыя
- Прэс-рэліз
- Вынікі Еўрапейскага тыдня праграмавання-2020 (.pdf)
- Еўрапейскі тыдзень праграмавання: табло вынікаў 2020 года
- Павышэнне кваліфікацыі выкладчыкаў: МААК па ШІ
- Рэсурсы: Coding@Home
- Рэсурсы: Выкладанне і Навучанне