Тыдзень кода ЕС

  • Дата: 10/10/20 па 25/10/20
  • Падзяліцца:

Тыдзень кода ЕС, які пройдзе з 10 па 25 кастрычніка, з’яўляецца масавым рухам, які славіць крэатыўнасць, вырашэнне задач і супрацоўніцтва пры дапамозе праграміравання і іншай дзейнасці ў галіне тэхналогій.

Ідэя складаецца ў тым, каб зрабіць праграміраванне больш бачным, паказаць моладзі, дарослым і пажылым людзям, як можна ажыццявіць ідэі пры дапамозе кода, развеяць міфы аб гэтых навыках і аб’яднаць матываваных людзей для навучання.

Далучайцеся да Тыдню кода ЕС праз арганізацыю мерапрыемства па напісанню кода у вашым горадзе, далучайцеся да конкурсу Тыдню кода для ўсіх і аб’ядноўваючых мерапрыемстваў  у розных супольнасцях і краінах ці дапамагайце распаўсюджваць інфармацыю пра Тыдзень кода і станьце Амбасадорам Тыдню кода ЕС у вашай краіне!

У 2019 годзе 4,2 мільёны чалавек у больш чым 80 краінах свету прынялі ўдзел у Тыдні кода ЕС.

Сярэдні ўзрост удзельніка склаў 11 гадоў і 49% удзельнікаў у 2019 годзе былі жанчынамі ці дзяўчынкамі. 92% мерапрыемстваў Тыдню кода ЕС прайшлі ў школах, што паказвае, што намаганні па ўпаўнаважанні выкладчыкаў падчас кампаніі 2019 года азнаменаваліся поспехам.

Мы заклікаем усіх арганізоўваць мерапрыемствы ці далучацца да ўжо існуючых. Проста выберыце тэму і мэтавую аўдыторыю і дадайце ваша мерапрыемства на карту.