Базавы даклад ЕС аб электроннай камерцыі – важны этап на шляху спрашчэння трансгранічнага электроннага гандлю паміж ЕС і краінамі Усходняга партнёрства

  • Дата: 15/07/20
  • Падзяліцца:

У чэрвені 2020 года каманда фонду EU4Digital па электроннай камерцыі дасягнула вельмі важнай вяхі, падрыхтаваўшы базавы даклад аб трансгранічнай электроннай камерцыі ў ЕС, які змяшчае крытэры ацэнкі стану спраў у галіне электроннай камерцыі ва ўсходніх краінах-партнёрах. Пазней на аснове гэтай ацэнкі будуць складзены рэкамендацыі па гарманізацыі электроннай камерцыі паміж краінамі Усходняга партнёрства і ЕС.

Што ўяўляе сабой базавы даклад ЕС аб электроннай камерцыі?

Эксперты EU4Digital падрыхтавалі дадзены даклад у рамках дзейнасці па развіцці электроннай камерцыі, якую ажыццяўляе фонд EU4Digital па тэматычным напрамку электроннага гандлю.

Базавы даклад апісвае сучаснае становішча трансгранічнай электроннай камерцыі ў ЕС, дэманструючы функцыянаванне электроннай камерцыі ў ЕС у трох асяроддзях: прававым, нарматыўным і ў экасістэме электроннай камерцыі. Даклад дае адказ на пытанне аб тым, як электронная камерцыя ўжываецца на працы ў ЕС, што вядзе да наступнага этапу, які датычыцца гарманізацыі электроннай камерцыі паміж ЕС і краінамі Усходняга партнёрства.

Канчатковая версія базавага дакладу ЕС з’яўляецца вельмі важным этапам, таму што забяспечвае:

  1. Структураваны агляд перадавога вопыту і норм ЕС для аналізу стану спраў у галіне электроннай камерцыі ў краінах Усходняга партнёрства;
  2. Базу для аналізу разрываў і рэкамендацый па гарманізацыі трансгранічнай электроннай камерцыі ў краінах Усходняга партнёрства, а таксама з ЕС.

Як экспертныя веды выкарыстоўваюцца для фарміравання зыходнай базы

Даклад быў падрыхтаваны ў супрацоўніцтве са старшымі экспертамі ЕС, якія прэдаставілі інфармацыю, заснаваную на іх глыбокім вопыце:

  • удзелу ў падрыхтоўцы і праверцы заканадаўчых дакументаў ЕС у галіне электроннай камерцыі;
  • удзелу ў такіх міжнародных арганізацыях, якія маюць дачыненне да электроннай камерцыі, як Сусветны паштовы саюз (СПС) і асацыяцыі па электроннай камерцыі;
  • практычнага разумення працэсаў электроннай камерцыі ў ЕС і ў краінах Усходняга партнёрства.

Акрамя таго, падчас распрацоўкі базы была атрымана зваротная сувязь ад працоўнай групы па пытаннях электроннай камерцыі. У працоўную групу ўваходзяць прадстаўнікі краін Усходняга партнёрства.  

Прадстаўнікі краін Усходняга партнёрства абмеркавалі зыходную базу падчас 8-га анлайн-семінара Сеткі EU4Digital па электронным гандлі.

На што ў першую чаргу звяртаецца ўвага ў зыходнай базе?

Зыходная база ЕС звяртае ўвагу на такія важныя аспекты трансгранічнай гарманізацыі электроннай камерцыі, як:

  • 70 галоўных аспектаў, вызначаных у прававым асяроддзі. Сюды ўваходзяць ахова правоў спажыўца, дастаўка пасылак, ключавыя аспекты абавязацельстваў перад СПС, бяспека сеткавай і інфармацыйнай сістэм, геа-блакіроўка, ахова дадзеных, адказнасць анлайн-пасрэднікаў і іншыя.
  • 40 галоўных аспектаў, вызначаных у нарматыўным асяроддзі. Сюды ўваходзяць аспекты, звязаныя з працай Еўрапейскага камітэта па стандартызацыі (ЕКС) па такіх напрамках, як якасць паслуг, сумяшчальнасць, удасканаленыя электронныя дадзеныя і папярэдняя дэкларацыя праз лічбавую мытню на ўзроўні асобных тавараў. Да гэтых аспектаў таксама адносіцца сумяшчальнасць паміж нормамі ЕКС і СПС.
  • 45 галоўных аспектаў, вызначаных у асяроддзі экасістэмы. Сюды ўваходзяць трансгранічныя ланцугі паставак, платформы электроннай камерцыі, падаткаабкладанне, плацяжы, лагістыка і ланцуг паставак.

Зыходная база змяшчае ўнікальны падрабязны разгляд па трох асноўных напрамках:

  • Заканадаўства: заканадаўчы комплекс у галіне электроннай камерцыі аказвае вялікі ўплыў на электронную камерцыю, уступаючы ў сілу ў ліпені 2021 года. Ён змяшчае новыя правілы перамяшчэння камерцыйных прадуктаў праз межы, а таксама вызначае новую працэдуру выплаты пошлін праз Шматмэтавую сістэму імпарту.
  • Нормы: ключавыя нормы для ажыццяўлення трансгранічнай дастаўкі камерцыйных прадуктаў. Сюды ўваходзяць прыдатнасць і сумяшчальнасць норм ЕКС і СПС. У залежнасці ад электроннай камерцыйнай аперацыі могуць прымяняцца розныя нормы.
  • Экасістэма электроннай камерцыі: новыя працэсы трансгранічнага ланцугу паставак. Пасля 21 ліпеня 2021 года ў экасістэму электроннай камерцыі будуць уведзены новыя працэсы. Для іх ажыццяўлення неабходны новыя ўплывовыя гульцы, уцягваннем якіх павінны заняцца ЕС і краіны Усходняга партнёрства.

Калі дадзеная дзейнасць пачне прыносіць выгаду Зыходная база ЕС служыць толькі асновай для гэтага даследавання ў галіне электроннай камерцыі. ЕС і краіны Усходняга партнёрства могуць чакаць, што паўнавартасная выгада будзе атрымана пасля таго, як будуць сфарміраваны рэкамендацыі па трансгранічнай гарманізацыі электроннай камерцыі.  Каманда EU4Digital плануе гэта ажыццявіць у жніўні 2020 года. Пазней каманда распрацуе пілотнае рашэнне для спрашчэння трансгранічнай электроннай камерцыі. Запланавана, што гэта будзе зроблена ў перыяд з кастрычніка 2020 года па чэрвень 2021 года.


Навіны

Паглядзець усё