Праекты ЕС прапануюць інавацыйныя інструменты навучання, якія пераўтвараюць лічбавую адукацыю

  • Дата: 21/05/20
  • Падзяліцца:

Выкладчыкі, бацькі і навучэнцы сутыкаюцца з цяжкасцямі падтрымання сувязі адзін з адным. Знайсці надзейныя, простыя ва ўжыванні інструменты лічбавай адукацыі таксама аказалася складана падчас першых тыдняў каранціну з-за пандэміі каронавіруса. Два праекты ЕС забяспечваюць выкладчыкаў, бацькоў і навучэнцаў бясплатнымі анлайн-паслугамі для таго, каб яны маглі падтрымліваць сувязь, знаходзячыся дома.  

Праект Up2U , які фінансуецца ЕС, прапануе набор інструментаў, які пераўтварае метады выкладання. Каманда Up2U вырашыла зрабіць сваю платформу даступнай праз два тыдні, калі стала зразумела, што як выкладчыкі, так і навучэнцы сутыкнуліся з праблемамі доступу, сувязі і матывацыяй на працягу некалькіх першых тыдняў каранціну з-за COVID-19.

Экасістэма GoLab ужывае інавацыйныя тэхналогіі для навучання дакладным навукам і забяспечвае шырокі выбар віртуальных лабараторый для выкладчыкаў і навучэнцаў. Выкладчыкі таксама могуць ствараць свае ўласныя лабараторыі на платформе, якая называецца Golabz.

Набор інструментаў openUp2U праекта Up2U прапануе поўнасцю лічбавае асяроддзе для ўстаноў сярэдняй адукацыі і ўніверсітэтаў. Сярод інструментаў ёсць чатыры, якія дазваляюць карыстальнікам ствараць свае ўласныя курсы, захоўваць свой кантэнт і аддалена наведваць анлайн-курсы і прымаць у іх удзел. Навучэнцы, настаўнікі і выкладчыкі ўніверсітэтаў змогуць ствараць кантэнт, абменьвацца ім і супрацоўнічаць, а таксама наведваць курсы і захоўваць створаны імі лічбавы мультымедыйны кантэнт.

Праект імкнецца пабудаваць супольнасць, якая зможа падтрымліваць новыя тэндэнцыі і метады лічбавага выкладання і навучання. Up2U прапануе шэраг інструментаў і паслуг для ўстаноў сярэдняй адукацыі і ўніверсітэтаў для ўдасканалення лічбавага выкладання  і навучання ў надзейным і бяспечным асяроддзі. Гэтыя інструменты спрашчаюць камунікацыю ў аўдыторыі і за яе межамі, паляпшаючы ўзаемадзеянне і забяспечваючы новымі спосабамі доступу да ведаў у лічбавы век. Каардынуе праект пан’еўрапейская сетка дадзеных для навукова-адукацыйнай супольнасці GÉANT.

Тысячы адукацыйных устаноў ва ўсім свеце застаюцца зачыненымі ў наступныя тыдні і нават месяцы ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Golabz platform прапануе экасістэму для выкладання прадметаў, якія адносяцца да сферы навукі, тэхналогіі, інжынерыі і матэматыкі анлайн. Платформа і ўсе інструменты (у тым ліку і высакакласныя лабараторыі) знаходзяцца ў бясплатным доступе.

Ініцыятыва GoLabs была створана праектам Go-Lab 7-й рамачнай праграмы ЕС і ўдасканалена і пашырана ў наступным праекце Next-Lab, створаным у рамках Horizon 2020. Каардынацыяй абодвух праектаў займаўся Унісерсітэт Твэнтэ (Нідэрланды). У рамках праектаў была створана платформа для распрацоўкі аўтарскіх матэрыялаў і абмену імі, якая называецца Golabz і змяшчае вялікую колькасць анлайн-лабараторый. Тут навучэнцы змогуць спрабаваць індывідуальныя прыкладанні для вывучэння дакладных навук, а выкладчыкі змогуць тэсціраваць прыкладанні інтэрактыўных апытанняў, аб’ядноўваць лабараторыі і прыкладанні ў Прасторы заснаванага на даследаванні навучання, якімі будзе магчыма падзяліцца з навучэнцамі і калегамі.

Навіны

Паглядзець усё