ЕС падтрымлівае хакатон Global Hack супраць каронавіруса: засталося тры дні – рэгіструйцеся зараз!

  • Дата: 06/04/20
  • Падзяліцца:

Тры дні засталося да Global Hackанлайн-хакатона, арганізаванага для таго, каб падзяліцца ідэямі і хутка вызначыць меры, якія патрабуюць неадкладнага прыняцця ва ўмовах пандэміі каронавіруса. Хакатон арганізаваны пры падтрымцы Еўрапейскага саюза і ініцыятывы EU4Digital.

Еўрапейская камісія выдзяліць да 75 000 еўра на карысць Global Hack у якасці прызавых грошай для каманд-пераможцаў. Агульны прызавы фонд для лепшых ідэй складае 100 000 еўра. Хакатон арганізаваны Accelerate Estonia, Garage48 і Guaana пры падтрымцы Devpost.

ЕС таксама акажа садзейнічанне ў вырашэнні праблем у галіне стартапаў, малога бізнэсу і электроннай аховы здароўя на дзяржаўным узроўні, а таксама правядзе трэнінгі, якія навучаць знаходзіць жыццяздольныя рашэнні там, дзе гэта неабходна.

Навукоўцы, аматары тэхналогій, бізнес-лідэры, менеджэры праектаў, маркетолагі, дызайнеры, вынаходцы і іншыя эксперты ў сваіх галінах з краін Усходняга партнёрства і з усяго свету запрашаюцца да ўдзелу ў хакатоне Global Hack, які пройдзе анлайн з 9 па 12 красавіка.

Хакатон Global Hack імкнецца аб’яднаць людзей з усяго свету, каб яны мелі магчымасць абмяняцца ідэямі, ноў-хаў і перадавымі метадамі пошуку нестандартных і дасціпных рашэнняў. Дзякуючы аб’яднанню намаганняў ментараў сусветнага класа і таленавітых каманд, мы маем магчымасць знайсці рашэнні для таго, каб зрабіць нашу будучыню крыху лепшай. Хакатон пазнаёміць удзельнікаў з новымі рашэннямі, якія здольныя паказаць, як лічбавыя інавацыі могуць спрыяць аб’яднанню людзей з адной мясцовасці і дапамагаць ім справіцца з найвялікшымі цяжкасцямі.

Анлайн-мерапрыемства ўжо прыцягнула ўвагу людзей з усяго свету. Хакатон быў асветлены СМІ, у тым ліку Forbes, Silicon Republic і CNN, і прыцягнуў да ўдзелу цэлую армію ментараў сустветнага класа, такіх як генеральны дырэктар OpenAI Сэм Альтман, былы прэзідэнт Эстоніі Тоамас Хендрык Ільвес і спецыяліст у галіне грамадскай аховы здароўя і нейратэхналогій Халія.
Кожны можа сабраць каманду з 6-12 чалавек, якія падтрымліваюць агульную ідэю.  Лідэр каманды павінен зарэгістрыраваць ідэю і назву на Guaana. Падчас хакатона ўдзельнікі будуць распрацоўваць свае лепшыя і самыя бліскучыя ідэі наконт пераадолення сацыяльна-эканамічнага крызісу і яго неспрыяльных вынікаў. На старонцы reddit кожны можа апублікаваць свае заўвагі да іншых карыстальнікаў, знайсці партнёраў і азнаёміцца з правіламі ўдзелу ў спаборніцтвах.


Дадатковая інфармацыя

Каронавірус: Еўрапейскі саюз падтрымлівае сваіх Усходніх партнёраў

Навіны

Паглядзець усё