Мерапрыемства па лічбавай палітыцы ў межах інструменту ЕС TAIEX цяпер даступна ў выглядзе серыі вэбінараў

  • Дата: 19/08/21
  • Падзяліцца:

Серыя вэбінараў па лічбавай палітыцы ЕС даступна для органаў дзяржаўнага кіравання Усходніх краін-партнёраў. Такім чынам Еўрапейская камісія імкнецца пераўтварыць інструменты інстытуцыянальнага будаўніцтва TAIEX і Twinning, каб забяспечыць больш эфектыўную перадачу вопыту ЕС ва ўмовах пандэміі COVID-19.

Два віртуальных мерапрыемствы TAIEX, адно з якіх прысвечанае лічбавай палітыцы ЕС, а другое – «Зялёнаму курсу», былі ўпершыню трансфармаваныя ў серыю вэбінараў. Зараз яны даступны органам дзяржаўнага кіравання ва ўсім свеце і служаць дзеля прасоўвання прыярытэтаў Еўрапейскай камісіі і новых лічбавых магчымасцей TAIEX. Усе выступленні экспертаў суправаджаюцца субцітрамі на некалькіх мовах.

За першыя 12 месяцаў працы TAIEX у поўнасцю віртуальным рэжыме кожнае асобнае мерапрыемства інструменту ў сярэднім прыцягнула на 50 % больш удзельнікаў і на 58 % больш экспертаў, чым за 12 месяцаў, якія папярэднічалі пандэміі. Мерапрыемствы сталі больш цікавымі, дынамічнымі і эфектыўнымі.

Еўрапейская камісія прапануе вам азнаёміцца з вэбінарамі і распаўсюджваць іх сярод вашых партнёраў.

Вэбінары па лічбавай палітыцы

Праграма мерапрыемства і прэзентацыі: europa.eu/!bD37hd

Тызер: vimeo.com/568494412 

Частка 1 – Стымуляванне пераходу на лічбавыя тэхналогіі vimeo.com/568567767
Частка 2 – Еўрапейская стратэгія ў адносінах да даных: vimeo.com/568582478
Частка 3 – Штучны інтэлект: vimeo.com/568587221
Частка 4 – Кібербяспека і інструментарый 5G: vimeo.com/568589471
Частка 5 – Закон аб лічбавых паслугах: vimeo.com/568591032
Частка 6 – План дзеянняў у галіне лічбавай адукацыі: vimeo.com/568593065
Частка 7 – Ініцыятыва па стварэнні ўніверсальнай зараднай прылады:  vimeo.com/568597505
Частка 8 – Прамысловая палітыка vimeo.com/568599764
Частка 9 – Перашкоды для стварэння адзінага рынку: vimeo.com/568602693
Частка 10 – План дзеянняў па забеспячэнні стварэння адзінага рынку: vimeo.com/568604227
Частка 11 – Падтрымка МСП: vimeo.com/568605717
Частка 12 – Стратэгія ў галіне лічбавых фінансаў: vimeo.com/568607452
Частка 13 – Закон аб лічбавых рынках: vimeo.com/568609735
Частка 14 – Праграма «Гарызонт Еўропа»: vimeo.com/568612145

Навіны

Паглядзець усё