

З 8 па 9 чэрвеня прайшоў 10-ты семінар Сеткі электроннага гандлю, які ў чарговы раз сабраў удзельнікаў з шасці Усходніх краін-партнёраў і прадстаўнікоў перадавых інстытутаў ЕС, што займаюцца пытаннямі электроннага гандлю.
Удзельнікі абмеркавалі наступныя тэмы:
- адноўлены варыянт Плана дзеянняў Сеткі электроннага гандлю на 2021-2025 гг.
- галоўныя задачы і мэты, якія неабходна ўключыць у новую праграму ўстойлівай лічбавай трансфармацыі УП.
- стан спраў, дасягнутыя вынікі і далейшыя крокі ў галіне электроннага гандлю ў межах праекта EU4Digital, а менавіта: рашэнні eDelivery (электронная дастаўка), eCommerce (электронная камерцыя), eCustoms (электронная мытня) і лічбавы транспартны калідор (ЛТК).
Акрамя таго, на мерапрыемстве выступілі прадстаўнікі ключавых арганізацый ЕС, якія распавялі пра апошнія змяненні ў сферы рэгулявання і інавацый. Тэмы прэзентацый былі наступныя:
- «Укараненне структурнага элемента Еўрапейскага механізма ўзаемадзеяння (CEF) «Інфраструктура тэставання вялікіх даных» групы выканання праекта Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па інфарматыцы (DG DIGIT).
- «Змяненні ў электронным рэгуляванні грузавога транспарту і наступныя дзеянні ЕС» прадстаўнікоў Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па мабільнасці і транспарце (DG MOVE).
- «Актуальная інфармацыя аб падрыхтоўцы ЕС да ўвядзення Пакета правілаў выплаты ПДВ у сферы электроннай камерцыі 2021 года» Асацыяцыі электроннай камерцыі Германіі.
Мерапрыемства адкрылі каардынатар Сеткі электроннага гандлю EU4Digital сп. Ігар Міхайлоўскі і кіраўнік каманды праекта EU4Digital сп. Артурас Піліпоніс, якія прадставілі мэты двухдзённага сеткавага мерапрыемства. Услед за гэтым удзельнікам коратка распавялі пра тое, як праходзіць выкананне плана дзеянняў Сеткі электроннага гандлю, а таксама пра задачы і мэты на будучыню. Сюды ўваходзіць далейшае развіццё трансгранічнай функцыянальнай сумяшчальнасці, стварэнне ЛТК, узмацненне пагранічнага кантролю і каардынацыі, а таксама паляпшэнне рэгулятыўных і тэхнічных умоў для электроннай камерцыі.
Семінар працягнуўся аглядам тэмы трансгранічнага электроннага гандлю, а менавіта рашэння eDelivery. Спачатку сп. Карэн Марцірасян, старшыня працоўнай групы па трансгранічным электронным гандлі, прадставіў асноўныя мерапрыемствы, прапанаваныя на перыяд з 2021 па 2025 год, сярод якіх – стварэнне мадэлі «адзінага акна» для сістэм электроннага гандлю Усходніх краін-партнёраў, а таксама забеспячэнне ўзаемнага прызнання сертыфікатаў аб паходжанні тавараў і абмену імі. Пасля гэтай прэзентацыі кіраўнік напрамку электроннага гандлю праекта EU4Digital сп. Рута Сальвітэ-Тамасюньене абвясціла аб заканчэнні пілотнага праекта eDelivery, а таксама распавяла пра задачы на будучыню. Яна падкрэсліла, што галоўным вынікам пілотнага праекта стала наладжванне тэхнічных і арганізацыйных сувязей паміж краінамі-ўдзельніцамі праекта і сусветнай сеткай Peppol eDelivery, якая дазваляе ажыццяўляць бяспечны і надзейны абмен данымі аб закупках паміж больш чым 30 краінамі-членамі па ўсім свеце. Акрамя таго, старшыя спецыялісты EU4Digital Ёнас Жалінкявічус і Рышардас Бядульскіс распавялі пра вопыт супрацоўніцтва з Усходнімі краінамі-партнёрамі падчас пілотнага праекта і прапанавалі даследаваць магчымасці выкарыстання іншых структурных элементаў CEF. Далей прадстаўнікі DG DIGIT распавялі пра структурны элемент CEF «Інфраструктура тэставання вялікіх даных» (BDTI), які прадастаўляе набор даных і аналітычных паслуг і дазваляе дзяржаўным установам эксперыментаваць з тэхналогіямі вялікіх даных і
пераходзіць да прыняцця рашэнняў на аснове даных. Было адзначана, што элемент BDTI можа выкарыстоўвацца ў шматлікіх выпадках, такіх як аналіз тэксту і сацыяльных сетак, сегментацыя кліентаў/ насельніцтва, вэб-аналітыка і нават аналіз даных аб захваральнасці на COVID-19. У сувязі з гэтым было прадстаўлена некалькі прыкладаў з практыкі цяперашніх пілотных праектаў, звязаных з пандэміяй. Па-першае, гэта выкарыстанне BDTI для правядзення апісальнага імавернаснага аналізу з прагназаваннем на аснове некалькіх баз даных, сабраных да пандэміі COVID-19, падчас і пасля яе ў г. Фларэнцыія. Па-другое, гэта падтрымка Еўрапейскага альянсу ўстаноў збору крыві і Цэнтра прафілактыкі і кантролю захворванняў у вывучэнні выкарыстання рэканвалесцэнтнай плазмы для лячэння пацыентаў з COVID-19.
Мерапрыемства прадоўжылася аглядам прапанаваных дзеянняў, што датычацца кампанента eCustoms, на бліжэйшыя чатыры гады, з якім выступіў старшыня групы па пытаннях электроннай мытні сп. Аўтандзіл Чэлідзэ. Ён падкрэсліў неабходнасць далейшага выпрабавання механізмаў для абмену мытнай інфармацыяй, а таксама забеспячэння ўзаемнага прызнання праграм Упаўнаважаных аператараў і іншых. Следам з аглядам найноўшых распрацовак у сферы электроннай мытні ў межах праекта EU4Digital выступіла спецыяліст праекта EU4Digital Грэта Матуліте. Яна абвясціла аб паспяховым заканчэнні пілотнага праекта ЕС-УП паміж мытнымі камітэтамі Беларусі і Літвы. Сп. Матулітэ адзначыла, што неабходна абраць пару Усходніх краін-партнёраў для ажыццяўлення праекта паміж імі. Акрамя таго, старшы спецыяліст праекта EU4Digital Уладзімір Абучына падрабязна спыніўся на галоўных перавагах рашэння SEED і адзначыў яго сумяшчальнасць як з Новай аўтаматызаванай транспартнай сістэмай (NCTS), так і з Сістэмай гандлёвага кантролю і экспертызы (TRACES).
Прапановы працоўнай групы па пытаннях электроннай лагістыкі (eLogistics) і ЛТК наконт задач і мэт праграмы ўстойлівай лічбавай трансфармацыі УП на 2021-2025 гг. былі прадстаўленыя старшынёй працоўнай групы д-рам Валерыем Віркоўскім. Галоўнай задачай ён назваў стварэнне ЛТК паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і ЕС. Затым сп. Сальвітэ-Тамасюньене сумесна са сп. Арутрасам Піліпонісам падзялілася апошнімі навінамі пра тое, як ідзе распрацоўка ЛТК у межах праекта EU4Digital. На дадзены момант праходзяць абмеркаванні і ўзгадненні з сусветнымі арганізацыямі, а таксама з зацікаўленымі бакамі з ЕС і Усходніх краін-партнёраў, каб дамовіцца аб далейшай распрацоўцы транспартнага калідора, які павінен злучыць Балтыйскае мора з Чорным.
Першы дзень мерапрыемства завяршыўся прэзентацыяй пра змяненні ў электронным рэгуляванні грузавога транспарту і наступныя дзеянні ЕС, з якой выступіў прадстаўнік DG MOVE.
Другі дзень семінара Сеткі электроннага гандлю быў прысвечаны электроннай камерцыі. Спачатку старшыня працоўнай групы па пытаннях электроннай камерцыі сп. Тофіг Бабаеў выступіў з аглядам ключавых дзеянняў, запланаваных у галіне электроннай камерцыі, сярод якіх асабліва была вылучаная неабходнасць гарманізацыі адпаведнага заканадаўства, стандартаў, бізнес-працэсаў і фарматаў даных паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і з ЕС. Старшыя спецыялісты праекта EU4Digital сп. Вальтэр Трэзек і сп. Уладзімір Каваленка прадставілі канцэпцыю завершанага пілотнага праекта ў галіне электроннай камерцыі – віртуальнага склада – і распавялі пра яго перавагі. З яго дапамогай можна будзе размяшчаць тавары на розных гандлёвых пляцоўках адначасова, кіраваць данымі аб таварах у адным месцы, аўтаматычна абменьвацца данымі электронных камерцыйных аперацый праз віртуальны склад і хутчэй ажыццяўляць дастаўку. На сённяшні дзень EU4Digital завяршае падрыхтоўку рэкамендацый для ўвядзення пілотнага рашэння ў эксплуатацыю і яго далейшага маштабавання. Перадача рашэння і тэхнічнай дакументацыі зацікаўленым бакам адбудзецца ў чэрвені 2021 года. Пры дапамозе гэтага пілотнага праекта EU4Digital і краіны-ўдзельніцы паказалі, што сёння абмен данымі электронных камерцыйных аперацый паміж МСП, поштай і мытнымі камітэтамі можна аўтаматызаваць.
Далей прадстаўнік Асацыяцыі электроннай камерцыі Германіі распавёў пра тое, як ЕС рыхтуецца да ўвядзення Пакета правілаў выплаты ПДВ у сферы электроннай камерцыі 2021 года.
У дадатак да агульнага пасяджэння, прысвечанага электроннай камерцыі, EU4Digital таксама арганізаваў віртуальную прэзентацыю пілотнага рашэння eCommerce, якая прайшла адначасова з семінарам Сеткі электроннага гандлю.
Як адзначыў сп. Ігар Міхайлоўскі напрыканцы мерапрыемства, вельмі важна, каб прадстаўнікі Усходніх краін-партнёраў супрацоўнічалі адзін з адным, з ЕС і іншымі патэнцыяльнымі фінансавымі партнёрамі для эфектыўнай і прадуктыўнай рэалізацыі як дзяржаўных, так і рэгіянальных інтарэсаў, адначасова ажыццяўляючы імкненні Сеткі электроннага гандлю. Чакаецца, што створаная Усходнім партнёрствам база дазволіць працягваць узаемную гарманізацыю гандлю, камерцыі і стандартаў паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і ЕС.
З прэзентацыямі мерапрыемства можна азнаёміцца тут. Дадатковая інфармацыя. Мерапрыемства, якое праходзіць двойчы ў год, было арганізавана Сеткай электроннага гандлю EU4Digital. Падпісвайцеся на інфармацыйную рассылку, каб заўсёды заставацца ў курсе падзей.
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Электронны гандаль
Больш навін
10/11/2023
EU4Digital proqramının maraqlı tərəflər üçün seminarında milli səviyyədə sürətləndirmə imkanları tədqiq edilib
EU4Digital proqramının fəaliyyətləri Şərq Tərəfdaşlığı (ŞT) regionu ölkələri — Azərbaycan, Ermənistan, Moldova…
Чытаць далей12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей

10/11/2023
EU4Digital proqramının maraqlı tərəflər üçün seminarında milli səviyyədə sürətləndirmə imkanları tədqiq edilib
EU4Digital proqramının fəaliyyətləri Şərq Tərəfdaşlığı (ŞT) regionu ölkələri — Azərbaycan, Ermənistan, Moldova…
Чытаць далей
12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей
07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей