

Фонд EU4Digital завяршыў працу, якая доўжылася больш за год і была накіравана на падтрымку краін Усходняга партнёрства. У выніку гэтай працы былі складзены рэкамендацыі адносна інструментаў дзяржаўнай палітыкі па абраных прыярытэтных напрамках палітыкі ў галіне ІКТ.
Краіны абралі наступныя напрамкі палітыкі:
- Кіраванне правамі інтэлектуальнай уласнасці ў галіне лічбавых інавацый (Арменія);
- Новыя арганізацыйныя формы для падтрымкі інавацый у галіне ІКТ (Азербайджан);
- Доступ да фінансавання МСП у галіне лічбавых інавацый (Грузія, Украіна);
- Інавацыйныя экасістэмы ў галіне ІКТ для стартапаў і скейлапаў (Малдова);
- Лічбавізацыя прамысловасці (лічбавая трансфармацыя МСП у традыцыйных галінах эканомікі) (Беларусь).
Па кожным з дадзеных напрамкаў Фонд правёў даследаванне перадавога вопыту ЕС, а таксама аналіз разрываў у кожнай з краін і распрацаваў рэкамендацыі, якія вызначаюць пэўныя інструменты, платформы і вопыт ЕС, якія могуць быць запазычаны дзяржаўнымі зацікаўленымі бакамі з краін рэгіёна Усходняга суседства. Акрамя таго, Фонд склаў спіс больш за 200 арганізацый з ЕС, якія валодаюць перадавым вопытам ажыццяўлення інавацыйнай палітыкі. Краінам Усходняга партнёрства рэкамендуецца разгледзець гэтыя арганізацыі ў якасці патэнцыяльных партнёраў.
У выніку праведзенага аналізу Фондам былі складзены шэсць планаў дзеянняў для кожнай з краін, якія паслужацьбазай для далейшага ўкаранення рэкамендацый пры дапамозе праектаў з дзяржаўным фінансаваннем ці пры падтрымцы ЕС. У планах дзеянняў адзначаны зацікаўленыя бакі, якія гатовы ўзяць на сябе ролю лідараў па асобных напрамках мерапрыемстваў ці стаць часткай каманды па іх ажыццяўленні. План дзеянняў таксама змяшчае інфармацыю аб бягучым статусе прапанаваных дзеянняў, прыкладны графік ажыццяўлення плана і падыход да яго ажыццяўлення, заснаваны на вопыце ЕС.
Падчас працы была мабілізавана шырокая супольнасць зацікаўленых бакоў, а таксама была атрымана каштоўная інфармацыя падчас абмеркаванняў с дзяржаўнымі зацікаўленымі бакамі, якія прайшлі ў маі і чэрвені 2020 года. У іх прынялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў 60 дзяржаўных і прыватных арганізацый. Вынікі былі прадстаўлены і пераданы фондам EU4Digital краінам-бенефіцыярам і ЕК.
Арменія
Абмеркаванне з зацікаўленымі бакамі краіны прайшло 16 чэрвеня 2020 года па напрамку палітыкі «Кіраванне правамі інтэлектуальнай уласнасці ў галіне лічбавых інавацый».
Прапанаваны план дзеянняў засяроджвае ўвагу на вызначэнні практычных з эканамічнага пункту гледжання дзеянняў, якія змогуць дапамагчы ўмацаваць патэнцыял экасістэмы для падтрымкі стартапаў і МСП у ажыццяўленні лічбавых інавацый для эфектыўнага кіравання вынікамі іх інтэлектуальнай дзейнасці на міжнародных рынках. Сем ключавых арганізацый, якія маюць дачыненне да абранай тэмы, прынялі ўдзел у абмеркаванні, у тым ліку і прадстаўнікі дзяржаўнага сектара, адукацыйныя і грамадскія арганізацыі, а таксама прыватныя кампаніі.
Каардынатарам выступіла Міністэрства высокатэхналагічнай прамысловасці Рэспублікі Арменія.
Рэспубліка Малдова
Абмеркаванне з зацікаўленымі бакамі краіны прайшло ў Малдове 15 мая 2020 года па напрамку палітыкі «Інавацыйныя экасістэмы ў галіне ІКТ для стартапаў і скейлапаў».
Пад экасістэмай для лічбавых інавацый разумеецца аб’яднанне людзей, стартапаў, кампаній на розных стадыях развіцця і разнастайных тыпаў арганізацый, якія ўзаемадзейнічаюць як сістэма для ажыццяўлення і падтрымкі лічбавых інавацый.
Пяць ключавых арганізацый, якія маюць дачыненне да абранай тэмы, прынялі ўдзел у абмеркаванні, у тым ліку і прадстаўнікі дзяржаўнага і прыватнага сектара. Каардынатарам выступіла Міністэрства эканомікі і інфраструктуры.
Азербайджан
Абмеркаванне з зацікаўленымі бакамі краіны прайшло ў Азербайджане 12 чэрвеня 2020 года па напрамку палітыкі «Новыя арганізацыйныя формы для падтрымкі інавацый у галіне ІКТ».
Дадзены напрамак палітыкі займаецца сучаснымі арганізацыйнымі формамі, якія з’яўляюцца ў экасістэме для падтрымкі лічбавых інавацый: інавацыйнымі кластарамі і кластарнымі арганізацыямі, акселератарамі, цэнтрамі кампетэнцый, цэнтрамі лічбавых інавацый, а таксама прыватна-дзяржаўнымі партнёрствамі ў галіне лічбавых інавацый. План дзеянняў разглядае патэнцыяльныя магчымасці для ўдасканалення ўмоў для гэтых новых арганізацыйных форм, каб яны маглі ўжывацца больш шырока і эфектыўна.
Сем ключавых арганізацый, якія маюць дачыненне да абранай тэмы, прынялі ўдзел у абмеркаванні, у тым ліку і прадстаўнікі дзяржаўнага і прыватнага сектара. Каардынатарам выступіла Міністэрства транспарту, сувязі і высокіх тэхналогій.
Украіна і Грузія
Абмеркаванне з зацікаўленымі бакамі краіны прайшло ва Украіне 22 мая 2020 года і 29 мая 2020 года – у Грузіі па напрамку палітыкі «Доступ да фінансавання МСП у галіне лічбавых інавацый».
Гэты напрамак палітыкі датычыцца фінансавых патрэбнасцей як стартапаў і МСП, для якіх лічбавыя інавацыі з’яўляюцца асновай бізнес-мадэлі, так і для існуючых прадпрыемстваў у традыцыйных галінах эканомікі, якія могуць выкарыстоўваць інавацыі для павышэння эфектыўнасці сваёй дзейнасці.
Сямнаццаць ключавых арганізацый прынялі ўдзел у абмеркаванні ва Украіне. Каардынатарам выступіла Міністэрства лічбавай трансфармацыі Украіны.
Сем ключавых арганізацый, якія маюць дачыненне да абранай тэмы, прынялі ўдзел у абмеркаванні ў Грузіі, у тым ліку і прадстаўнікі дзяржаўнага і прыватнага сектара. Каардынатарам выступіла Агенцтва інавацый і тэхналогій Грузіі.
Беларусь
Абмеркаванне з зацікаўленымі бакамі краіны прайшло ў Беларусі 12 чэрвеня 2020 года па напрамку палітыкі «Лічбавізацыя прамысловасці (лічбавая трансфармацыя МСП у традыцыйных галінах эканомікі)».
Дадзеная тэма датычыцца малых і сярэдніх прадпрыемстваў (МСП), якія знаходзяцца на шляху да асваення лічбавых тэхналогій і інавацый (лічбавай трансфармацыі) для павышэння эфектыўнасці іх дзейнасці, а таксама канкурэнтаздольнасці іх бізнес-мадэлі. МСП з’яўляюцца асаблівай мэтавай групай у працэсе лічбавізацыі эканомікі, таму што звычайна ім не хапае фінансавых і чалавечых рэсурсаў для ажыццяўлення лічбавай трансфармацыі, якая з’яўляецца комплексным і ўсебаковым працэсам.
Сямнаццаць ключавых арганізацый, якія маюць дачыненне да абранай тэмы, прынялі ўдзел у абмеркаванні, у тым ліку і прадстаўнікі дзяржаўнага і прыватнага сектара, а таксама акадэмічных колаў. Каардынатарам выступіла Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.
Планы дзеянняў для кожнай з краін з поўным спісам рэкамендацый у бліжэйшы час будуць даступны ў бібліятэцы EU4Digital.
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Інавацыі ў сферы ІКТ
Больш навін
10/11/2023
EU4Digital proqramının maraqlı tərəflər üçün seminarında milli səviyyədə sürətləndirmə imkanları tədqiq edilib
EU4Digital proqramının fəaliyyətləri Şərq Tərəfdaşlığı (ŞT) regionu ölkələri — Azərbaycan, Ermənistan, Moldova…
Чытаць далей12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей

10/11/2023
EU4Digital proqramının maraqlı tərəflər üçün seminarında milli səviyyədə sürətləndirmə imkanları tədqiq edilib
EU4Digital proqramının fəaliyyətləri Şərq Tərəfdaşlığı (ŞT) regionu ölkələri — Azərbaycan, Ermənistan, Moldova…
Чытаць далей
12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей
07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей