22 снежня каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя арганізуе кансультатыўнае мерапрыемства, мэта якога – сабраць членаў Сеткі электроннай аховы здароўя, Дэлегацыі ЕС і іншыя зацікаўленыя бакі з шасці Усходніх краін-партнёраў, каб прадставіць Кіраўніцтва па дасягненні сумяшчальнасці ў галіне лічбавай аховы здароўя і абмеркаваць яго далейшае выкарыстанне.
Падчас першай часткі мерапрыемства каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя падзеліцца галоўнымі рэкамендацыямі з канчатковай версіі Агульнага кіраўніцтва па гарманізацыі і дасягненні сумяшчальнасці ў сферы электроннай аховы здароўя. Мэта – прапанаваць дзейсныя спосабы дасягнення трансгранічнай сумяшчальнасці інфраструктуры ў сферы лічбавай аховы здароўя ў рэгіёне УП.
У другой частцы мерапрыемства адбудзецца абмеркаванне заўваг і каментарыяў да прэзентаванага кіраўніцтва. Каментарыі і дадатковыя удакладненні чакаюцца ад Сеткі электроннай аховы здароўя.