Aнлайн-семінар EU4Digital па інфармацыі і супрацоўніцтве ў галіне электроннай аховы здароўя

  • Дата: 11/02/20 па 11/02/20
  • Падзяліцца:

11 лютага для садзейнічання супрацоўніцтву ў галіне электроннай аховы здароўя каманда EU4Digital арганізуе анлайн-семінар з удзелам зацікаўленых бакоў з шасці краін Усходняга партнёрства (УП).

Мэта інфармацыйна-камунікацыйнага анлайн-семінара — разгледзець інтарэсы ў галіне электроннай аховы здароўя, якія супадаюць паміж краінамі Усходняга партнёрства, а таксама садзейнічаць удзелу ў праграмах, праектах і ініцыятывах ЕС, у прыватнасці ў Еўрапейскім інавацыйным партнёрстве па актыўным і здаровым старэнні (EIP on AHA). У другой частцы семінара прадставяць і абмяркуюць вынікі дэтальнага аналізу стану электроннай аховы здароўя ў краінах Усходняга партнёрства. Па выніках абмеркавання будзе вызначаны кірунак для распрацоўкі агульных кіруючых прынцыпаў і стандартаў гарманізацыі электроннай аховы здароўя для рэгіёну Усходняга партнёрства.

Падзеі

Паглядзець усё