Сустрэча сеткі EU4Digital па электроннай ахове здароўя: курс на намаганні ў галіне электроннай аховы здароўя, якія датычацца агульных рэкамендацый, COVID-19 і перадавога вопыту краін
Дата:
03/06/20
3 чэрвеня каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя арганізуе сустрэчу сеткі па электроннай ахове здароўя з мэтай аб’яднання членаў сеткі з шасці краін Усходняга партнёрства для абмену вынікамі дзейнасці ў галіне электроннай аховы здароўя і палягчэння абмену інфармацыяй наконт перадавога вопыту краін.
Падчас першай часткі мерапрыемства каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя падзеліцца зробленымі вынікамі і прамежнымі рэкамендацыямі адносна гарманізацыі і сумяшчальнасці агульнага кіраўніцтва. Акрамя таго, прадстаўнік каманды EU4Digital па даверу і бяспецы прадставіць вынікі ацэнкі сталасці паслуг павышэння даверу да лічбавых тэхналогій, звяртаючы асаблівую ўвагу на прававыя і тэхнічныя аспекты, распрацаваныя на аснове ацэнкі, праведзенай камандай па даверу і бяспецы.
Падчас сустрэчы сеткі таксама асаблівая ўвага будзе звернута на бягучы крызіс, выказаны пандэміяй COVID-19, з закрананнем такіх тэм, як гарманізацыя эпідэміялагічных дадзеных у краінах рэгіёна Усходняга суседства і ЕС. Краіны Усходняга партнёрства таксама абмяняюцца перадавым вопытам і вынікамі, зробленымі падчас барацьбы с крызісам, у якасці наступнага кроку ўслед за мерамі, якія былі абмеркаваны падчас папярэдніх семінараў.
Другая частка мерапрыемства засяродзіць увагу на платформе для супрацоўніцтва ў галіне электроннай аховы здароўя і ўцягванні рэгіёна ў EIP on AHA. Чакаецца, што платформа для супрацоўніцтва стане новым асяроддзем для супрацоўніцтва і абмену інфармацыяй для зацікаўленых бакоў сеткі электроннай аховы здароўя, і падчас сустрэчы будуць прэзентаваны наступныя крокі і інфармацыя аб платформе. Услед за гэтым будуць прадстаўлены рэкамендацыі наконт удзелу краін Усходняга партнёрства ў ініцыятывах EIP on AHA, а таксама вынікі папярэдніх ацэнак.
Нарэшце, удзельнікі з краін-партнёраў прадставяць перадавы вопыт сваіх краін у галіне электроннай аховы здароўя. Усе абмеркаваныя аспекты паслужаць як для пашырэння супрацоўніцтва паміж краінамі Усходняга партнёрства, так і для большай уцягнутасці краін-партнёраў у праграмы ЕС.
Інфармацыя
Месца: Video conference (remote connection via IT tools)
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.