Сустрэча Сеткі электроннай аховы здароўя EU4Digital: у цэнтры ўвагі – кіраўніцтва па дасягненні сумяшчальнасці, Платформа для трансгранічнага супрацоўніцтва ў сферы электроннай аховы здароўя і дарожная карта ініцыятыў ЕС.

  • Дата: 06/11/20
  • Падзяліцца:

5 лістапада 2020 года каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя арганізавала сустрэчу Сеткі электроннай аховы здароўя, на якой сабраліся яе члены з шасці Усходніх краін-партнёраў для абмену інфармацыяй аб ключавых выніках дзейнасці ў сферы электроннай аховы здароўя.   

Падчас першай часткі мерапрыемства каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя падзялілася галоўнымі рэкамендацыямі, якія ўвайшлі ў канчатковую версію агульнага Кіраўніцтва і норм для гарманізацыі і дасягнення сумяшчальнасці ў сферы электроннай аховы здароўя. Мэта заключалася ў тым, каб прапанаваць дзейсныя спосабы дасягнення трансгранічнай сумяшчальнасці інфраструктуры ў сферы лічбавай аховы здароўя ў рэгіёне УП.

Спецыяліст у сферы электроннай аховы здароўя Энрыке Марцінс прадставіў стратэгію Enesis 2020, якая ўжываецца ў Партугаліі.    Гэты дакумент ахоплівае ўсе аспекты дзяржаўнай стратэгіі ў галіне лічбавай аховы здароўя. Былі таксама прадстаўлены некаторыя стратэгічныя напрамкі працы, у тым ліку якасць і бяспека аховы здароўя, а таксама прафілактыка захворванняў, ахова здароўя і прапаганда здаровага ладу жыцця. Падрабязна была апісаная Стратэгія Партугаліі ў галіне тэлемедыцыны, уключаючы яе магчымасці ва ўмовах пандэміі COVID-19.   

Наступная частка мерапрыемства была прысвечаная платформе для трансгранічнага супрацоўніцтва ў галіне электроннай аховы здароўя. Платформа была распрацаваная дзеля таго, каб стаць новай прасторай для супрацоўніцтва і абмену інфармацыяй паміж зацікаўленымі бакамі Сеткі электроннай аховы здароўя. Падчас сустрэчы каманда EU4Digital навучыла ўдзельнікаў таму, як дзяліцца актуальным кантэнтам на платформе.  

Заключная частка мерапрыемства была прысвечаная ўцягнутасці Усходніх краін-партнёраў у праекты, праграмы і ініцыятывы ЕС, а менавіта ў Еўрапейскае інавацыйнае партнёрства па актыўным і здаровым старэнні (EIP on AHA). Каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя выступіла з дакладам аб выніках дзейнасці: сфармуляваны перадавы вопыт і патэнцыяльныя Узорныя экасістэмы ў рэгіёне УП былі прадстаўлены поруч з Рэкамендацыямі па ўсталяванні пабрацімскіх сувязей для пераймання краінамі УП еўрапейскага вопыту (папярэдне зацверджаныя на сустрэчах у кожнай асобнай краіне) і Рэкамендацыямі па ўсталяванні пабрацімскіх сувязей паміж краінамі УП.         

Удзельнікі абмеркавалі тое, як, дзякуючы платформе для сувязі і супрацоўніцтва ў сферы электроннай аховы здароўя, ажыццёўленая дзейнасць і абагулены вопыт інавацыйнай дзейнасці можна выкарыстаць у якасці структурных элементаў для развіцця Сеткі УП па прынцыпах EIP on AHA.  

Навіны

Паглядзець усё