Віртуальнае мерапрыемства ў сферы электроннай аховы здароўя, прысвечанае мерам барацьбы з COVID-19

  • Дата: 06/05/21 па 06/05/21
  • Падзяліцца:

6 мая каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя арганізуе віртуальнае мерапрыемства, мэта якога – сабраць членаў Сеткі электроннай аховы здароўя з шасці Усходніх краін-партнёраў, каб абмеркаваць запланаваныя мерапрыемствы і перадавы вопыт барацьбы з пандэміяй COVID-19. Еўрапейская камісія таксама скарыстаецца магчымасцю і прадставіць нядаўна апублікаваную працу аб функцыянальна сумяшчальных «Зялёных сертыфікатах» для бяспечных вандровак падчас пандэміі і пасля яе. 

У першай частцы мерапрыемства каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя распавядзе пра запланаваныя мерапрыемствы ў галіне электроннай аховы здароўя, каб узгадніць далейшыя дзеянні з Сеткай электроннай аховы здароўя. Услед за гэтым абмеркаваннем прадстаўнік Еўрапейскай камісіі прадставіць распрацаваныя ЕК «Зялёныя сертыфікаты» – лічбавыя пасведчанні таго, што чалавек:

  • быў прывіты ад COVID-19,
  • мае адмоўны вынік тэсту на COVID-19 або
  • вылечыўся ад COVID-19.

У другой частцы мерапрыемства кіраўнік напрамку электроннай аховы здароўя пагаворыць пра вопыт ЕС у пошуку лічбавых рашэнняў для падтрымкі працэсу вакцынацыі і пераадолення праблем, з якімі сутыкнулася медыцына ў сувязі з пандэміяй COVID-19. Напрыканцы мерапрыемства прадстаўнікі Сеткі электроннай аховы здароўя з кожнай з Усходніх краін-партнёраў падзеляцца інфармацыяй аб тым, як тэхналогіі электроннай аховы здароўя дапамагаюць змагацца з пандэміяй COVID-19 і праводзіць вакцынацыю. 

Падзеі

Паглядзець усё