9-ы семінар Сеткі электроннага гандлю пройдзе з 9 па 10 снежня. У сувязі з пандэміяй COVID-19 семінар будзе арганізаваны ў аддаленым рэжыме.
На мерапрыемстве будзе абмяркоўвацца шырокае кола тэм, звязаных з электронным гандлем, у тым ліку:
- Перагляд і абнаўленне Плана дзеянняў Сеткі электроннага гандлю з улікам прапаноў і пазіцыі Усходніх краін-партнёраў адносна мэт на 2020-2025гг.;
- Аптымізацыя дзейнасці працоўных груп (ПГ) Сеткі праз абранне старшынь ПГ і абмеркаванні плана супрацоўніцтва ПГ у галіне электроннага гандлю на 2021 год;
- Прадстаўленне актуальнага стану, вынікаў, дасягнутых Праектам EU4Digital, і графіка наступных мерапрыемстваў у рамках праектаў eDelivery (электронная дастаўка), eCustoms (электронная мытня), eCommerce (электронная камерцыя), ЛТК (лічбавы транспартны калідор), а таксама дзейнасці Сеткі;
- Дэманстрацыя пілотных праектаў eDelivery і eCustoms, а таксама пілотнай канцэпцыі праекта eCommerce;
- Ажыццяўленне пілотнага праекта ЛТК паміж Балтыйскім і Чорным морам, уключаючы графік і магчымыя спосабы запуску праграмы.
Удзельнікі збяруцца на двухдзённы семінар і абмяняюцца ведамі і вопытам у пытаннях, звязаных з электронным гандлем. Сярод удзельнікаў будуць:
- Прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі;
- Прадстаўнікі краін-удзельніц Сеткі электроннага гандлю;
- Каардынатары Гарманізаванага лічбавага рынку (HDM) з Усходніх краін-партнёраў;
- Спецыялісты ў галіне электроннага гандлю Форума грамадзянскай супольнасці;
- Старшыя спецыялісты Праекта EU4Digital;
- Каардынатары Праекта EU4Digital з Усходніх краін-партнёраў.
Запрошаныя спікеры з Еўрапейскай камісіі (Генеральны дырэктарат па мабільнасці і транспарце (DG MOVE) і іншыя спецыялісты таксама выступяць на наступныя тэмы:
- Рэгуляванне лічбавых грузаперавозак і наступныя дзеянні ЕС;
- Лічбавізацыя транспартных калідораў Транс’еўрапейскай транспартнай сеткі;
- Інтэграванае кіраванне межамі;
- Змены, якія адбудуцца ў Еўрапейскім саюзе ў 2021 годзе (падаткі і мытныя пошліны), і наступныя дзеянні ЕС.
Зарэгістравацца для ўдзелу ў мерапрыемстве можна да 4 снежня па спасылцы. Дадатковую інфармацыю аб мерапрыемстве і падрабязную праграму можна знайсці тут.