

Падрабязны агляд усяго комплексу мерапрыемстваў і мэт у сферы электроннага гандлю да 2025 года быў прадстаўлены перад больш чым 60 удзельнікамі 9-га семінара Сеткі электроннага гандлю EU4Digital, які прайшоў з 9 па 10 снежня.
На семінары прысутнічалі:
- Прадстаўнікі Усходніх краін-партнёраў з Сеткі электроннага гандлю;
- Каардынатары Гарманізаванага лічбавага рынку (HDM) з Усходніх краін-партнёраў;
- Прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі;
- Старшыя спецыялісты Праекта EU4Digital;
- Каардынатары Праекта EU4Digital з Усходніх краін-партнёраў.
Адной з галоўных мэт семінара было прадстаўленне сучаснага стану спраў, дасягнутых вынікаў і раскладу наступных мерапрыемстваў у сферы электроннага гандлю. Першы дзень мерапрыемства быў прысвечаны агляду дзейнасці, звязанай з eDelivery і лічбавым транспартным калідорам (ЛТК), а другі – электроннай камерцыі і электроннай мытні.
На пасяджэнні, прысвечаным eDelivery, быў зроблены агляд дасягнутых на сённяшні дзень вынікаў і далейшых дзеянняў. Асноўную ўвагу ўдзялілі запуску пілотнага праекта eDelivery паміж Украінай і Польшчай, у рамках якога чатыры кампаніі-імпарцёры і кампаніі-экспарцёры з Украіны і Польшчы ажыццявілі паспяховы абмен данымі стандартызаваных рахункаў-фактур. Зараз пілотны праект падыходзіць да заканчэння, а таксама збіраюцца заўвагі і прапановы. Апрача таго, EU4Digital пачаў падрыхтоўку да ажыццяўлення пілотнага праекта паміж дзвюма Усходнімі краінамі-партнёрамі – Арменіяй і Украінай. Плануецца, што запуск пілотнага праекта адбудзецца ў студзені. Да гэтага будуць праведезны падрыхтоўчыя мерапрыемствы і арганізаваны абмеркаванні.
У дадатак да агульнага пасяджэння, прысвечанага eDelivery, EU4Digital таксама арганізаваў віртуальную прэзентацыю пілотнага рашэння eDelivery, якая прайшла адначасова з семінарам Сеткі электроннага гандлю.
На прэзентацыі лічбавага транспартнага калідора (ЛТК) быў прадстаўлены агляд выкананай працы, звязанай з ЛТК. На дадзены час Еўрапейская камісія разглядае магчымыя спосабы ажыццяўлення распрацаванай праграмы. EU4Digital будзе паведамляць найноўшую інфармацыю па гэтай тэме.
На пасяджэнні, прысвечаным электроннай мытні, абмеркавалі вынікі распрацоўкі пілотнага праекта паміж Літвой і Беларуссю. Адным з найбольш значных дасягненняў стала наладжванне супрацоўніцтва паміж мытнымі органамі Беларусі і Літвы для ажыццяўлення пілотнага праекта – бакі падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні (МАУ). Яшчэ адной важнай тэмай для абмеркавання стала гнуткасць і прыстасавальнасць рашэння для абмену данымі. Дзякуючы шматлікім тэматычным і працоўным сустрэчам, трэнінгам і абмеркаванням, удалося паспяхова завяршыць праектаванне і распрацоўку пілотнага сцэнарыя «Парожнія грузавыя аўтамабілі». Пілотны праект будзе падрыхтаваны да запуску напрыканцы года. Распрацоўка двух астатніх сцэнарыяў – абмену абмежаваным і поўным наборам экспартных і транзітных дэкларацый – адбудзецца ў студзені-лютым 2021 года. Акрамя таго, EU4Digital разглядае магчымасць ажыццяўлення такога ж самага праекта паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі, у сувязі з чым нядаўна пачаліся перамовы з мытнымі камітэтамі Арменіі і Грузіі. Калі два бакі змогуць прыйсці да пагаднення, правядзенне пілотнага праекта можна будзе пачаць ужо ў студзені 2021 года. Пілотны праект электроннай мытні eCustoms стане зыходным пунктам, следам за якім будуць падрыхтаваны рэкамендацыі, якія будуць датычыцца прававых, тэхнічных і арганізацыйных дастасаванняў і поўнага ўкаранення рашэння. На пасяджэнні, прысвечаным электроннай камерцыі, абмеркавалі выкананую працу з моманту правядзення апошняй штогадовай Сустрэчы Кіруючага камітэта. Сярод ключавых
этапаў працы былі адзначаны аналіз разрываў і наборы рэкамендацый, а таксама пілотны праект у сферы электроннай камерцыі eCommerce.
Завяршаецца падрыхтоўка аналізу разрываў на рэгіянальным і нацыянальным узроўнях і набораў рэкамендацый для ўсіх шасці Усходніх краін-партнёраў. Каманда EU4Digital рыхтуе аналіз разрываў і рэкамендацыі для таго, каб:
- Пазбавіцца ад перашкод для трансгранічнай электроннай камерцыі;
- Стымуляваць рост трансгранічнай электроннай камерцыі;
- Падрыхтаваць да звязаных з электроннай камерцыяй змен у падатковай і мытнай сферах, якія адбудуцца ў ЕС і свеце ў 2021 годзе.
Сярод далейшых дзеянняў – здача набораў рэкамендацый для ўцягнутых бакоў з Усходніх краін-партнёраў, а таксама прэзентацыя рэкамендацый Еўрапейскай камісіі з мэтай разгляду іх магчымага ўступлення ў сілу на міждзяржаўным і рэгіянальным узроўнях.
Падчас семінара каманда Праекта EU4Digital таксама прадставіла пілотны праект eCommerce: яго канцэпцыю, перавагі, магчымыя краіны-ўдзельніцы, тэрмін правядзення, а таксама далейшыя дзеянні. Пачынаецца праца над пілотным рашэннем віртуальнага склада паміж Азербайджанам і Грузіяй. На этапе ўвядзення будзе абрана дзяржава-член ЕС для ажыццяўлення праекта з Арменіяй. Плануецца, што праект будзе запушчаны ў снежні 2020 года і завершыцца да красавіка 2021 года. Пробная анлайн-база тавараў дазволіць Усходнім краінам-партнёрам складаць спісы тавараў для продажу за мяжу і ажыццяўляць своечасовую трансгранічную дастаўку. Пілотныя мерапрыемствы пачнуцца з вызначэння арганізацыйнай структуры і тэхнічных распрацовак, як толькі краіны-ўдзельніцы пацвердзяць свой удзел у праекце.
Яшчэ адной мэтай семінара было абмеркаванне плана дзеянняў Сеткі электроннага гандлю. Прадстаўнікі Усходніх краін-партнёраў выступілі са сваімі прапановамі і думкамі адносна мэт на 2020-2025гг. На наступным этапе Сетка EU4Digital скончыць распрацоўку плана дзеянняў з улікам заўваг Усходніх краін-партнёраў.
На семінары выступілі некалькі запрошаных дакладчыкаў:
- Лія Потэк з Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па мабільнасці і транспарце (DG MOVE) распавяла аб зменах у Рэгламенце ЕС аб электроннай інфармацыі і грузавых перавозках (eFTI).
- Нікалаас Цампіерыс з арганізацыі ERTICO ITS EUROPE прадставіў актуальную інфармацыю аб пілотных праектах FENIX, накіраваных на лічбавізацыю транспартных калідораў транс’еўрапейскай транспартнай сеткі.
- Ана Буркоўскіене, сертыфікаваны кансультант FRONTEX, закранула тэму еўрапейскага інтэграванага кіравання межамі (ІКМ): яго канцэпцыю і ажыццяўленне на практыцы. Лайміс Злабыс, прадстаўнік мытнай службы Літвы, прывёў прыклад ажыццяўлення ІКМ у Літве.
- Вальтэр Трэзек, старшыня кансультатыўнага камітэта Сусветнага паштовага саюза і сустаршыня Еўрапейскай асацыяцыі электроннай камерцыі (Ecommerce Europe), распавёў аб зменах у мытнай і падатковай сферах, якія адбудуцца ў 2021 годзе.
Актыўнае ўцягванне Усходніх краін-партнёраў у абмеркаванне дасягнутых EU4Digital вынікаў, задач, пілотных праектаў, ідэй і перадавога вопыту ЕС мае вельмі важнае значэнне для дасягнення мэты ініцыятывы EU4Digital, якая заключаецца ў гарманізацыі лічбавых рынкаў паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і з ЕС. Каманда EU4Digital працягвае ўцягваць Усходнія краіны-партнёры ў падобныя дыскусіі для распрацоўкі дзейсных рэкамендацый і пілотных рашэнняў, якія дапамогуць дасягнуць пастаўленай мэты.
Дадатковая інфармацыя. Мерапрыемства, якое праходзіць двойчы ў год, было арганізавана Сеткай электроннага гандлю EU4Digital. Падпісвайцеся на інфармацыйную рассылку, каб заўсёды заставацца ў курсе падзей.
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Электронны гандаль
Больш навін
12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей23/06/2023
Наведайце перазапушчаны і палепшаны вэб-сайт EU4Digital
Шукаеце навіны, рэсурсы і іншую інфармацыю пра лічбавую трансфармацыю ва Усходнім партнёрстве (УП)? EU4Digital…
Чытаць далей

12/09/2023
Далучайцеся да гутаркі з EU4Digital: новыя магчымасці ў «Твітэры»
З заканчэннем летніх канікул каманда, адказная за навіны, абвяшчэнні, гісторыі і іншыя публікацыі пра EU4Digit…
Чытаць далей
07/09/2023
Не прапусціце! Мерапрыемствы EU4Digital, прысвечаныя лічбавай трансфармацыі Усходняга партнёрства
Хочаце даведацца больш пра лічбавыя распрацоўкі, прыярытэты на будучыню і палітычную праграму для Усходніх кра…
Чытаць далей
23/06/2023
Наведайце перазапушчаны і палепшаны вэб-сайт EU4Digital
Шукаеце навіны, рэсурсы і іншую інфармацыю пра лічбавую трансфармацыю ва Усходнім партнёрстве (УП)? EU4Digital…
Чытаць далей