26 лютага 2021 года Праект EU4Digital арганізуе сеткавае мерапрыемства, прысвечанае лічбавым навыкам.
Падчас мерапрыемства пэўныя элементы кампаніі па прасоўванні лічбавых навыкаў будуць абмеркаваныя і ўзгодненыя з прадстаўнікамі Усходніх краін-партнёраў. Удзельнікі мерапрыемства таксама абмяркуюць трэнінгі, канферэнцыі, вучэбныя візіты і магчымыя часавыя рамкі.
Кампанія па прасоўванні лічбавых навыкаў, якая пройдзе ў наступныя месяцы, будзе накіраваная на павышэнне інфармаванасці грамадства аб выніках і ўплыве працы EU4Digital у дадзенай сферы. Такім чынам, мерапрыемства праводзіцца дзеля таго, каб прадстаўнікі Усходніх краін-партнёраў змаглі абмеркаваць і ўзгадніць асноўныя прынцыпы кампаніі, а таксама тое, як яны могуць дапамагчы павысіць інфармаванасць аб лічбавых навыках у сваіх краінах. Член аддзела камунікацый EU4Digital паведаміць аб галоўных аспектах і ідэях.
Найбольшая ўвага будзе нададзеная галоўнай тэме кампаніі і падыходу да яе з улікам задач, з якімі часцей за ўсё мае справу мэтавая аўдыторыя, а таксама фармулёўцы паслання кампаніі і таму, як зрабіць яе больш бачнай пры дапамозе розных правіл і тэхнік. Праект EU4Digital падтрымлівае развіццё лічбавых навыкаў і інавацый ў сферы ІКТ ва Усходніх краінах-партнёрах шляхам правядзення разнастайных мерапрыемстваў, у тым ліку трэнінгаў, канферэнцый і сеткавых мерапрыемстваў.