13 ліпеня 2020 года фонд EU4Digital арганізуе віртуальны трэнінг па стварэнні нацыянальных кааліцый па лічбавых навыках і працоўных месцах і кіраванні імі.
Мэтай трэнінгу з’яўляецца азнаямленне ўдзельнікаў з перадавым вопытам ЕС, які датычыцца стварэння нацыянальных кааліцый і кіравання імі, і абмеркаванне рэкамендацый і прынцыпаў для стварэння нацыянальных кааліцый у краінах Усходняга партнёрства.
Трэнінг ахопіць такія тэмы, як:
- роля нацыянальных кааліцый па лічбавых навыках і працоўных месцах ЕС у чатырох ключавых сферах дзейнасці: лічбавых навыках для ўсіх, лічбавых навыках для працоўнай сілы, лічбавых навыках для прафесіяналаў ІКТ і лічбавых навыках у адукацыі;
- абмеркаванне прыярытэтаў краін Усходняга партнёрства і таго, як кааліцыі могуць ім дапамагчы;
- прынцыпы стварэння нацыянальных кааліцый і кіравання імі.
- супрацоўніцтва з нацыянальнымі кааліцыямі ЕС, існуючы перадавы вопыт, інструменты і рэсурсы.
Трэнінг праводзіцца ў рамках тэматычных мерапрыемстваў у галіне лічбавых навыкаў фонду EU4Digital, куды ўваходзіць серыя трэнінгаў, канферэнцый і вучэбных візітаў для спрыяння абмену перадавым вопытам паміж ЕС і краінамі Усходняга партнёрства ў галіне лічбавых навыкаў. Прыярытэтныя напрамкі трэнінгаў былі вызначаны Сеткай па лічбавых навыках падчас вэбінара, які прайшоў 29 красавіка 2020 года.
Сетка па лічбавых навыках EU4Digital служыць платформай для абмену перадавымі практыкамі і вопытам паміж шасцю ўсходнімі краінамі-партнёрамі і ЕС, спрыяючы ўзаемадзеянню і распрацоўцы ідэй для сумесных праектаў па гарманізацыі.
Фонд EU4Digital падтрымлівае Сетку пры дапамозе шматлікіх мерапрыемстваў, у тым ліку і праз арганізацыю трэнінгаў, канферэнцый і вучэбных візітаў у краіны-члены ЕС для асоб, якія вызначаюць палітыку, і пастаўшчыкоў адукацыйных паслуг, і праз спрыянне стварэнню нацыянальных кааліцый у краінах Усходняга партнёрства. Фондам EU4Digital таксама былі апублікаваны Рэкамендацыі для вымярэння і прагназавання разрываў у лічбавых навыках ва Усходніх краінах-партнёрах.