Трэнінг па ментарскіх праграмах для жанчын у галіне ІКТ і інавацый Праекта EU4Digital

  • Дата: 20/08/20 па 20/08/20
  • Падзяліцца:

20 жніўня 2020 года Праект EU4Digital арганізаваў віртуальны трэнінг па ментарскіх праграмах для жанчын у галіне ІКТ і інавацый.

Падчас трэнінгу дырэктар праграмы «Women Go Tech» Дыяна Чэсанітэ падзялілася думкамі аб тым, каб зрабіць працоўныя месцы, мерапрыемствы і ініцыятывы ў галіне высокіх тэхналогій больш інклюзіўнымі для жанчын, што дазволіла б прыцягнуць больш жанчын у дадзеную галіну.  

Адно з найбольш папулярных рашэнняў для ўзняцця інтарэсу жанчын да галіны высокіх тэхналогій – гэта азнаямленне іх з ментарскімі праграмамі, так як яны даюць дэтальнае апісанне галіны, парады наконт кар’еры, а таксама план дапамогі для паступовай і паспяховай інтэграцыі жанчын у тэхналагічна ёмісты рабочы працэс.

Трэнінг уключаў прэзентацыю перадавога вопыту ментарства для жанчын, а таксама семінар, які даў магчымасць краінам падзяліцца ідэямі таго, як прыцягваць больш жанчын у галіну высокіх тэхналогій, а таксама ва ўжо існуючыя ініцыятывы. Адбыліся групавыя абмеркаванні наступных тэм:

  • Падтрымка ранняга развіцця інтарэсу да дакладных навук;
  • Пазбаўленне ад імпліцытных стэрэатыпаў, якія ўплываюць на рашэнні аб прыняцці на працу жанчын у галіне высокіх тэхналогій;
  • Імкненне зрабіць працоўнае асяроддзе ў галіне высокіх тэхналогій больш інклюзіўным для жанчын;
  • Стварэнне магчымасцей кар’ернага росту для жанчын;
  • Вызначэнне ролевых мадэлей і ментараў для жанчын у галіне высокіх тэхналогій;
  • Ліквідацыя разрыву ў заработнай плаце паміж мужчынамі і жанчынамі ў галіне высокіх тэхналогій.

Больш за 15 экспертаў з краін Усходняга партнёрства прынялі ўдзел у групавых абмеркаваннях падчас семінара і падзяліліся думкамі наконт існуючых перашкод і задач, з якімі павінны справіцца жанчыны для таго, каб быць уцягнутымі ў галіну высокіх тэхналогій, а таксама наконт існуючых ініцыятыў для таго, каб павялічыць долю жанчын на тэхнічна ёмістых працоўных месцах, ужываючы прынцыпы, акрэсленыя падчас семінара.

Удзельнікі адзначылі, што некаторыя прымхі, якія датычацца жанчын, працуючых у галінах, звязаных з дакладнымі навукамі, існуюць і зараз, так сама, як і гендарны разрыў паміж мужчынамі і жанчынамі, працуючымі ў галінах, звязаных з высокімі тэхналогіямі, у іх краінах. Тым не менш, ужо існуе некалькі ініцыятыў і практык, якія дзейнічаюць з мэтай павелічэння ўцягнутасці жанчын у галіну высокіх тэхналогій, як, напрыклад, ментарскія праграмы і рэкламныя кампаніі ў галіне дакладных навук, накіраваныя на дзеўчын і жанчын. Існуе таксама некалькі суполак, якія аб’ядноўваюць жанчын, што працуюць у галіне высокіх тэхналогій, якія дапамагаюць ім выступаць у якасці ролевых мадэлей для іншых жанчын, якія могуць быць зацікаўлены ў пабудове кар’еры ў дадзенай галіне.

Праект EU4Digital спрыяе развіццю лічбавых навыкаў і інавацый у галіне ІКТ праз арганізацыю разнастайных мерапрыемстваў, у тым ліку трэнінгаў, канферэнцый і вучэбных візітаў у краіны-члены ЕС для асоб, якія вызначаюць палітыку, і пастаўшчыкоў адукацыйных паслуг, а таксама дзякуючы падтрымцы стварэння ментарскіх праграм для жанчын. Women Go Tech: https://www.womengotech.lt/

Падзеі

Паглядзець усё