EU4Digital праводзіць анлайн-нарады з зацікаўленымі асобамі з краін-партнёраў па пытаннях інвестыцыйных разрываў і доступу да фінансавання высокатэхналагічных стартапаў

  • Дата: 14/07/20
  • Падзяліцца:

У пачатку чэрвеня 2020 года каманда EU4Digital правяла шэсць этапаў анлайн-нарад з дзяржаўнымі зацікаўленымі асобамі з краін Усходняга партнёрства, якія з’яўляюцца часткай даследавання «Аналіз рынку для Ініцыятывы ў галіне лічбавых інавацый і скейлапаў (даследаванне DISC) у краінах Усходняга партнёрства».

Мэтай дадзенага даследавання з’яўляецца вызначэнне разрываў у фінансаванні высокатэхналагічных стартапаў і распрацоўка рэкамендацый для вышэйшага кіраўніцтва для стварэння фонду фінансавай падтрымкі і адпаведных праграм падтрымкі. Натхненнем для даследавання паслужыла Ініцыятыва DISC, якая першапачаткова была запушчана ў Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропе. Нарады былі арганізаваны з мэтай паведамлення вынікаў даследавання, зацвярджэння ключавых рэкамендацый і прыстасавання іх да мясцовых умоў.

Цэлы шэраг зацікаўленых асоб прынялі ўдзел у абмеркаваннях, у тым ліку:

  • інвестары, стартапы і іншыя ключавыя гульцы;
  • арганізацыі, якія аказваюць падтрымку, у тым ліку тэхнапаркі і акселератары;
  • універсітэты;
  • мясцовыя і міжнародныя інавацыйныя агенцтвы, установы і праграмы.

Сярод галоўных тэм даследавання былі інструменты фінансавай падтрымкі і распрацоўка праграм у рамках ініцыятывы DISC для рэгіёна. У прыватнасці, на абмеркаванне былі вынесены планаванне інвестыцыйнай дзейнасці, этапы мэтавага інвесціравання і іх тэхнічныя аспекты для кожнай краіны. Каманда таксама прадставіла інвестыцыйныя інструменты, праграмы грантаў і ініцыятывы па нарошчванні патэнцыялу для паскарэння развіцця на міжнародным узроўні. Нарэшце, былі выкладзены варыянты падтрымкі экасістэмы з больш шырокім патэнцыялам і магчымыя паляпшэнні прававога і падатковага рэжымаў.

Зацікаўленыя бакі ўнеслі каштоўны ўклад у працу даследчай групы. Было выяўлена, што, нягледзячы на агульныя для рэгіёна прабелы (найбольшыя прабелы назіраюцца на падрыхтоўчых і пачатковых этапах інвесціравання), мясцовыя рынкі гэтых шасці краін знаходзяцца на розных этапах развіцця, і ўзровень доступу да прыватных інвестыцый і дзяржаўных праграм падтрымкі ў іх таксама розны. Інтарэсы міжнародных інвестараў таксама моцна залежаць ад краіны. Тым не менш, была зроблена выснова, што ўсе нацыянальныя рынкі знаходзяцца на ранніх стадыях развіцця і маюць патрэбу ў большай колькасці мэтавых інструментаў фінансавай падтрымкі і адпаведных праграм для стымуляцыі рыначнага росту і колькасці скейлапаў.  

Распрацаваныя і зацверджаныя падчас гэтых нарад галоўныя вынікі рэгіянальных даследаванняў дапамогуць Еўрапейскай камісіі перарабіць свае планы так, каб найлепшым вобразам задаволіць патрэбнасці мясцовых рынкаў і распрацаваць інструменты фінансавай падтрымкі і адпаведныя праграмы ў рэгіёне.

Навіны

Паглядзець усё