13 ліпеня 2020 года фонд EU4Digital арганізаваў віртуальны трэнінг па пытаннях стварэння нацыянальных кааліцый па лічбавых навыках і працоўных месцах і кіравання імі.
Мэтай трэнінгу было азнаямленне ўдзельнікаў з перадавым вопытам заснавання нацыянальных кааліцый і кіравання імі, якім валодае ЕС, і абмеркаванне рэкамендацый і прынцыпаў для стварэння нацыянальных кааліцый у краінах Усходняга партнёрства. Больш за 30 прадстаўнікоў шырокага кола зацікаўленых бакоў, у тым ліку і дзяржаўнага сектара, грамадскіх арганізацый і прыватнага сектара, з шасці ўсходніх краін-партнёраў прынялі ўдзел у трэнінгу.
Трэнінг быў прысвечаны ролі нацыянальных кааліцый па лічбавых навыках і працоўных месцах у чатырох ключавых сферах дзейнасці:
- лічбавыя навыкі для ўсіх;
- лічбавыя навыкі для працоўнай сілы;
- лічбавыя навыкі для прафесіяналаў ІКТ;
- лічбавыя навыкі ў адукацыі.
Падчас трэнінгу ўдзельнікі з Латвіі, Літвы і Ірландыі падзяліліся вопытам заснавання і вядзення спраў нацыянальных кааліцый. У якасці спікераў выступілі Мэры Кліры (Ірландская нацыянальная кааліцыя па лічбавых навыках і працоўных месцах, Ірландская камп’ютарная супольнасць), Ларэта Крыжынаўскіене (Асацыяцыя «Акно ў будучыню», Нацыянальная лічбавая кааліцыя Літвы) і эксперты фонду EU4Digital. Трэнінг завяршыўся абмеркаваннем статусу, прыярытэтаў і задач на шляху заснавання і вядзення нацыянальных кааліцый у кожнай з кран Усходняга партнёрства.
Зваротная сувязь ад удзельнікаў з краін Усходняга партнёрства прадэманстравала пажаданне краін мець больш інфармацыі наконт кіравання кааліцыямі, а таксама наконт ключавых крокаў гэтага працэсу. Удзельнікі таксама выказалі спадзяванне на тое, што падобныя трэнінгі прывядуць да наладжвання супрацоўніцтва для гарманізацыі развіцця лічбавых навыкаў у кожнай краіне.
«Вельмі важна добра арганізаваць кааліцыю (структуру, пастаноўку мэт, план мерапрыемстваў), вызначыць і ўцягнуць неабходных гульцоў у розныя сферы дзейнасці, якія дапамогуць дасягнуць базавай мэты і пайсці далей, вызначыць прыярытэты, абавязкі кожнага члена, а таксама чаканні ад іх», –гаворыць адзін з удзельнікаў.
На дадзены час нацыянальныя кааліцыі былі створаны ў дзвюх краінах Усходняга партнёрства – у Арменіі (2017) і Украіне (2019). У іншых краінах вядуцца абмеркаванні наконт іх стварэння. Дадзены трэнінг быў арганізаваны ў рамках мерапрыемстваў фонду EU4Digital, якія ўключаюць серыю трэнінгаў, канферэнцый і вучэбных візітаў для спрыяння абмену перадавым вопытам паміж краінамі ЕС і Усходняга партнёрства па тэмах, якія датычацца лічбавых навыкаў. Прыярытэтныя напрамкі трэнігаў былі вызначаны сеткай па лічбавых навыках падчас вэбінара, які прайшоў 29 красавіка 2020 года.
Сетка па лічбавых навыках EU4Digital служыць платформай для абмену перадавым вопытам паміж шасцю краінамі Усходняга партнёрства і з ЕС, спрыяючы сумеснай дзейнасці і распрацоўцы ідэй для сумесных праектаў па гарманізацыі. Фонд EU4Digital падтрымлівае сетку пры дапамозе разнастайных мерапрыемстваў, у тым ліку арганізоўваючы трэнінгі, канферэнцыі і вучэбныя візіты для асоб, якія вызначаюць палітыку, і пастаўшчыкоў адукацыйных паслуг, а таксама спрыяючы заснаванню нацыянальных кааліцый у краінах Усходняга партнёрства.