EU4Digital і інавацыі ў галіне ІКТ: практычнае пасяджэнне прысвечанае далучэнню да ініцыятывы I4MS, каб спрыяць лічбавізацыі МСП апрацоўчай галіны

  • Дата: 30/09/21 па 30/09/21
  • Падзяліцца:

Ініцыятыва EU4Digital арганізуе віртуальную экскурсію, каб садзейнічаць далучэнню зацікаўленых бакоў з Усходніх краін-партнёраў да сеткі ЕС «Інавацыі ў сферы ІКТ для МСП апрацоўчай галіны» (I4MS). Мерапрыемства пройдзе паралельна са штогадовай сустрэчай Кіруючага камітэта 30 верасня 2021 года.

Удзельнікам пасяджэння будзе прапанавана больш практычная размова з еўрапейскай ініцыятывай I4MS, якая спрыяе лічбавізацыі МСП і кампаній сярэдняй рыначнай капіталізацыі апрацоўчай галіны. Сетка была ўпершыню прадстаўлена падчас адпаведнага сеткавага мерапрыемства, арганізаванага камандай EU4Digital па інавацыях у галіне ІКТ, тэмай якога было «Наладжванне сувязей з цэнтрамі лічбавых інавацый ЕС для павелічэння колькасці цэнтраў кампетэнцый, платформ, інструментаў і паслуг, якія будуць садзейнічаць лічбавай трансфармацыі МСП».

Нарада, арганізаваная 30 верасня, галоўным чынам арыентавана на абраныя групы арганізацый з Усходніх краін-партнёраў: бізнес-асацыяцыі, якія змогуць падтрымаць мясцовыя МСП апрацоўчай галіны, і цэнтры кампетэнцый, якія валодаюць спецыяльнымі тэхналагічнымі ведамі. Яна праводзіцца дзеля таго, каб дапамагчы зацікаўленым бакам далучыцца да супольнасці I4MS у спецыяльна створаным дзеля гэтага месцы, а таксама параіць ім, як карыстацца пэўнымі паслугамі.

Віртуальную экскурсію правядуць прадстаўнікі I4MS. Дапамагаць ім будзе кіраўнік напрамку інавацый у галіне ІКТ праекта EU4Digital Ганна Побаль. Экскурсія закране наступныя тэмы: далучэнне да анлайн-супольнасці I4MS, увядзенне сістэмы пасрэдніцтва і магчымасці далучыцца да праектаў і трэнінгаў. Аркамя таго, спадар Аляксандр Юрчак, дырэктар Асацыяцыі прадпрыемстваў прамысловай аўтаматызацыі Украіны (АППАУ) падзеліцца вопытам каардынацыі сеткі I4MS ва Украіне.

Мерапрыемства праводзіцца галоўным чынам дзеля таго, каб садзейнічаць інтэграцыі арганізацый УП у сетку I4MS і прадаставіць яшчэ больш магчымасцей доступу да фінансавання і вопыту экспертаў для МСП апрацоўчай галіны ў рэгіёне, каб забяспечыць пераход на лічбавыя тэхналогіі. Ніжэй можна знайсці падрабязную праграму і дадатковыя даведачныя матэрыялы пра дзейнасць I4MS, магчымасці, што яна дае, і крытэрыі адбору.  

Падзеі

Паглядзець усё