Другое мерапрыемства для наладжвання дзелавых сувязей EU4Digital у сферы інавацый у галіне ІКТ
Дата:
08/10/20
Ініцыятыва EU4Digital правядзе другое мерапрыемства для наладжвання дзелавых сувязей у сферы інавацый у галіне ІКТ паралельна са штогадовайСустрэчай кіруючага камітэта.Яно пройдзе ў аддаленым рэжыме ў фармаце віртуальнай сесіі.
Мерапрыемства засяродзіць увагу на тэме інтэграцыі бізнес-анёлаў і венчурнага капіталу (фізічных асоб і асацыяцый) у еўрапейскія і міжнародныя сеткі, а таксама на нарошчванні патэнцыялу для пашырэння доступу МСП лічбавай галіны да фінансавання ў рэгіёне Усходняга партнёрства.
Да ўдзелу ў мерапрыемстве было запрошана цэлае кола дзелавых і краўдфандынгавых сетак, а таксама сетак бізнес-анёлаў. Яны прэзентуюць свае цэнасныя прапановы, планы і бачанне магчымага супрацоўніцтва ў рэгіёне УП. Такім чынам, мерапрыемства будзе імкнуцца дапамагчы інтэграваць арганізацыі з усходніх краін-партнёраў у сеткі і платформы ЕС, што павінна прывесці да стварэння партнёрстваў дзелавых сетак і асацыяцый у рэгіёне з іх еўрапейскімі калегамі, а таксама да нарошчвання патэнцыялу сярод гульцоў у дадзенай галіне.
Мерапрыемства будзе складацца з розных сесій, якія будуць прысвечаны некалькім аспектам праблемы доступу да фінансавання:
Наладжванне сувязей у экасістэмах, якія падтрымліваюць інавацыі і бізнес
Наладжванне сувязей паміж асацыяцыямі бізнес-анёлаў і венчурнага капіталу
Наладжванне сувязей паміж краўдфандынгавымі экасістэмамі
Падчас сесій пройдуць прэзентацыі ключавых удзельнікаў з ЕС у дадзенай галіне, пасяджэнні ў форме «Пытанне-адказ», а таксама абмеркаванні магчымага супрацоўніцтва на чале з наступнымі арганізацыямі:
Еўрапейская сетка бізнес-інавацыйных цэнтраў (EBN)
Еўрапейская сетка бізнес-анёлаў (EBAN)
Бізнес-анёлы Еўропы (BAE)
Еўрапейская краўдфандынгавая сетка (ECN)
Спіс спікераў і мадэратараў, якія будуць праводзіць розныя сесіі мерапрыемства:
Ганна Побаль, кіраўнік праекта EU4Digital у галіне ІКТ-інавацый
Хесус Лазана, стратэгічны дараднік па пытаннях ІКТ Еўрапейскага інавацыйнага савета і генеральны дырэктар IT Entrepreneur
Давід Улір, прэзідэнт Еўрапейскай сеткі бізнес-інавацыйных цэнтраў (EBN) і дырэктар па стратэгічных пытаннях Паўднёва-Мараўскага інавацыйнага цэнтра
Лука Маіні, спецыяліст па пытаннях якасці і даследаванняў Еўрапейскай сеткі бізнес-інавацыйных цэнтраў (EBN)
Іна Пятрэнка, кансультант Офіса развіцця МСП (ОРМСП), Украіна
Якапа Лоса, дырэктар сакратарыята Еўрапейскай сеткі бізнес-анёлаў (EBAN)
Ян Дзебетс, кіраўнік аперацыйнага аддзела Бізнес-анёлаў Еўропы (BAE)
Олівер Гайда, выканаўчы дырэктар Еўрапейскай краўдфандынгавай сеткі (ECN)
Атар Гаргодзе, кіраўнік фінансавага аддзела і аддзела кіравання тэхналагічным развіццём Нацыянальнага банка Грузіі
Падрабязную праграму, а таксама дадатковую інфармацыю можна знайсці тут.
Мерапрыемствы для наладжвання дзелавых сувязей у сферы інавацый у галіне ІКТ Мэта мерапрыемстваў для наладжвання сувязей у сферы інавацый у галіне ІКТ – садзейнічаць стварэнню супольнасцей УП у абраных напрамках палітыкі ў галіне ІКТ. Акрамя стварэння сетак у рэгіёне, яны накіраваны на ўсталяванне двухбаковых і шматбаковых сувязей паміж арганізацыямі з усходніх краін-партнёраў і зацікаўленымі бакамі з ЕС для ажыццяўлення далейшай сумеснай дзейнасці і праектаў. Усе гэтыя намаганні накіраваны на агульнае паглыбленне ведаў і разумення адпаведнага перадавога вопыту ЕС зацікаўленымі бакамі ў рэгіёне. Зыходзячы з вышэйпададзенага, гэта серыя мерапрыемстваў накіравана на шырокую аўдыторыю, у тым ліку на прадстаўнікоў узроўню міністэрства і на органы, асацыяцыі і сеткі, якія дзейнічаюць у адпаведных напрамках палітыкі, інфраструктурныя арганізацыі ў галіне ІКТ, а таксама на іншых гульцоў інавацыйных сістэм у галіне ІКТ.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.