EU4Digital: асобныя семінары па электроннай ахове здароўя з удзелам краін УП

  • Дата: 05/10/20
  • Падзяліцца:

З чэрвеня па верасень 2020 года ў рамках кірунку электроннай аховы здароўя EU4Digital арганізаваў шэсць асобных віртуальных мерапрыемстваў для шасці Усходніх краін-партнёраў (Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны) дзеля таго, каб паведаміць аб выніках дзейнасці і даць рэкамендацыі для кожнай з краін.   

Падчас кожнага мерапрыемства прадстаўнікі напрамку электроннай аховы здароўя распавялі аб дасягнутых выніках у рамках некаторых відаў дзейнасці, у тым ліку аб распрацоўцы Агульнага кіраўніцтва па дасягненні сумяшчальнасці ў сферы электроннай аховы здароўя, а таксама далі рэкамендацыі для кожнай асобнай краіны.  Яны таксама падрабязна разгледзелі план ўвядзення ў эксплуатацыю платформы для супрацоўніцтва ў сферы электроннай аховы здароўя і рэкамендацыі адносна далейшага ўцягвання ў дзейнасць EIP on AHA.   

У першай частцы кожнага мерапрыемства быў зроблены агляд агульных для ўсяго рэгіёна УП вынікаў ацэнкі EU4Digital. Далей удзельнікі засяродзілі асноўную ўвагу на абмеркаванні вынікаў ацэнкі ўзроўню сталасці і падрыхтаванасці кожнай асобнай краіны да трансгранічнай гарманізацыі і дасягнення сумяшчальнасці, а таксама на выяўленні разрываў, абапіраючыся на рэкамендацыі і спецыфікацыі ЕС у сферы электроннай аховы здароўя.  

Каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя таксама аб’явіла аб афіцыйным запуску Камунікацыйнага партала. Партал быў прэзентаваны прысутным на сустрэчы, якія пакрокава азнаёміліся з асноўным даступным кантэнтам гэтага партала. 

Напрыканцы кожнага мерапрыемства былі падрыхтаваныя рэкамендацыі для кожнай краіны УП адносна іх далейшага ўцягвання ў дзейнасць EIP on AHA з акцэнтам на практычны падыход.   Было прадастаўлена дванаццаць доўгатэрміновых практычных рэкамендацый EIP on AHA для рэгіёна УП. Каманда па электроннай ахове здароўя таксама прадставіла пакрокавую працэдуру, якую неабходна прайсці, каб атрымаць магчымасць удзельнічаць у мерапрыемствах Ініцыятыўнай групы. Найвышэйшую зацікаўленасць выклікалі практычныя рашэнні для ўжывання як у лічбавай, так і ў нялічбавай галіне для рэгіёна УП, у тым ліку рэкамендацыі адносна далейшых дзеянняў для кожнай з краін.   

Навіны

Паглядзець усё