EU4Digital: асобныя семінары па электроннай ахове здароўя з удзелам краін УП
Дата: 05/10/20
З чэрвеня па верасень 2020 года ў рамках кірунку электроннай аховы здароўя EU4Digital арганізаваў шэсць асобных віртуальных мерапрыемстваў для шасці Усходніх краін-партнёраў (Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны) дзеля таго, каб паведаміць аб выніках дзейнасці і даць рэкамендацыі для кожнай з краін.
Падчас кожнага мерапрыемства прадстаўнікі напрамку электроннай аховы здароўя распавялі аб дасягнутых выніках у рамках некаторых відаў дзейнасці, у тым ліку аб распрацоўцы Агульнага кіраўніцтва па дасягненні сумяшчальнасці ў сферы электроннай аховы здароўя, а таксама далі рэкамендацыі для кожнай асобнай краіны. Яны таксама падрабязна разгледзелі план ўвядзення ў эксплуатацыю платформы для супрацоўніцтва ў сферы электроннай аховы здароўя і рэкамендацыі адносна далейшага ўцягвання ў дзейнасць EIP on AHA.
У першай частцы кожнага мерапрыемства быў зроблены агляд агульных для ўсяго рэгіёна УП вынікаў ацэнкі EU4Digital. Далей удзельнікі засяродзілі асноўную ўвагу на абмеркаванні вынікаў ацэнкі ўзроўню сталасці і падрыхтаванасці кожнай асобнай краіны да трансгранічнай гарманізацыі і дасягнення сумяшчальнасці, а таксама на выяўленні разрываў, абапіраючыся на рэкамендацыі і спецыфікацыі ЕС у сферы электроннай аховы здароўя.
Каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя таксама аб’явіла аб афіцыйным запуску Камунікацыйнага партала. Партал быў прэзентаваны прысутным на сустрэчы, якія пакрокава азнаёміліся з асноўным даступным кантэнтам гэтага партала.
Напрыканцы кожнага мерапрыемства былі падрыхтаваныя рэкамендацыі для кожнай краіны УП адносна іх далейшага ўцягвання ў дзейнасць EIP on AHA з акцэнтам на практычны падыход. Было прадастаўлена дванаццаць доўгатэрміновых практычных рэкамендацый EIP on AHA для рэгіёна УП. Каманда па электроннай ахове здароўя таксама прадставіла пакрокавую працэдуру, якую неабходна прайсці, каб атрымаць магчымасць удзельнічаць у мерапрыемствах Ініцыятыўнай групы. Найвышэйшую зацікаўленасць выклікалі практычныя рашэнні для ўжывання як у лічбавай, так і ў нялічбавай галіне для рэгіёна УП, у тым ліку рэкамендацыі адносна далейшых дзеянняў для кожнай з краін.
Мы выкарыстоўваем cookie-файлы на гэтым сайце, каб зрабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама для спрашчэння навігацыі па сайце і для аналізу таго, як ён выкарыстоўваецца. Націскаючы на кнопку "Дазволіць усе cookie-файлы", Вы даяце нам згоду на выкарыстанне cookie-файлаў.
Даведацца больш аб тым, якія cookie-файлы мы выкарыстоўваем, а таксама змяніць наладкі cookie-файлаў Вы можаце ў раздзеле Палітыка выкарыстання cookie-файлаў.
Функцыянальныя cookie-файлы
Функцыянальныя cookie-файлы, якія з'яўляюцца істотнымі для працы сайта. Гэтыя cookie-файлы таксама дапамагаюць нам вымяраць прадукцыйнасць сайта і рабіць яго больш прыдатным для Вас, а таксама запамінаць любыя абраныя Вамі наладкі.
If you disable this cookie, we will not be able to save your preferences. This means that every time you visit this website you will need to enable or disable cookies again.
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы
Рэкламныя/мэтавыя cookie-файлы, якія мы выкарыстоўваем для адсочвання дзеянняў і сесій карыстальнікаў, каб прапаноўваць больш персаналізаваныя паслугі, і (у выпадку рэкламных cookie-файлаў) якія задаюцца трэцімі бакамі, з якімі мы ажыццяўляем сумесныя рэкламныя кампаніі, і дазваляюць нам паказваць актуальную для Вас рэкламу. Гэтыя cookie-файлы не з'яўляюцца абавязковымі, а карыстальнікі могуць забараніць іх выкарыстанне ў любы момант.