EU4Digital запусціў новае мерапрыемства для падтрымкі ментарскіх праграм для жанчын у галіне высокіх тэхналогій з мэтай пераадолення гендарнага разрыву і дапамогі нацыянальным арганізацыям у ажыццяўленні такіх праграм на мясцовых рынках высокіх тэхналогій.
Гендарны разрыў на рынку высокіх тэхналогій з’яўляецца сусветнай праблемай, якая таксам існуе ў краінах Усходняга партнёрства. Рашэнні асабліва неабходны зараз, у святле пандэміі COVID-19, якая аказала большы уплыў на беспрацоўе сярод жанчын, чым сярод мужчын. Таксама неабходны хуткія змены на рынку працы, дзе назіраецца рост попыту на спецыялістаў у галіне высокіх тэхналогій.
Для рашэння гэтых задач каманда EU4Digital вырашыла распачаць практычныя дзеянні для пераадолення гендарнага разрыву і падтрымкі трансфармацыі мясцовых рынкаў.
Пачатая нядаўна дзейнасць накіравана на падтрымку ментарскіх праграм для жанчын з мэтай перадачы ведаў у галіне высокіх тэхналогій, а таксама для пашырэння магчымасцей мясцовых бенефіцыяраў для ажыццяўлення практычных крокаў на шляху да запуску падобных праграм у кожнай з шасці краін Усходняга партнёрства.
Дзейнасць павінна ажыццяўляцца ў супрацоўніцтве са спецыялістамі з еўрапейскай арганізацыі «Women Go Tech», якія валодаюць вопытам ментарства і запуску падобных праграм у краінах Балтыі і Паўночнай Еўропы.
Ключавыя вынікі і карысць ад дадзенай дзейнасці для краін Усходняга партнёрства будуць уключаць:
- Практычны дапаможнік, прыстасаваны да асаблівасцей рэгіёна, для правядзення ментарскіх праграм для жанчын у галіне высокіх тэхналогій. Дапаможнік дасць неабходныя веды па пытаннях фінансавання, ментарства, зместу праграмы, маркетынгу і рэсурсаў.
- Дарожыя карты для ажыццяўлення праграмы (практычныя планы дзеянняў) для шасці краін Усходняга партнёрства;
- Надзеленыя магчымасцямі і адданыя сваёй справе мясцовыя арганізацыі, якія зоймуцца ажыццяўленнем такіх праграм у сваіх краінах.
Падчас ажыццяўлення гэтай дзейнасці мясцовыя арганізацыі-бенефіцыяры будуць актыўна ў яе ўцягнуты і пройдуць падрыхтоўку. EU4Digital вызначыў патэнцыяльных партнёраў у кожнай з краін Усходняга партнёрства і завяршыць працэдуру па прыцягненні іх да ўдзелу ў бліжэйшыя тыдні. Абраныя арганізацыі будуць прымаць актыўны ўдзел у прыстасаванні перадавога вопыту ЕС і ў фарміраванні кіраўніцтва для сваіх мясцовых рынкаў. Яны таксама будуць удзельнічаць у сумесным семінары для перадачы ведаў, правядзенне якога запланавана на лістапад/пачатак снежня 2020 года.
Фонд EU4Digital і «Women Go Tech» імкнуцца не толькі дасягнуць перадачы ведаў і вопыту ЕС, але таксама ў далейшым працягваць дзейнасць і ажыццяўленне асобных пілотных частак праграмы.