12 лютага ў рамках кампанента па электронным гандлі Фонда EU4Digital пачалася рэалізацыя мерапрыемстваў па гарманізацыі электроннай камерцыі паміж ЕС і краінамі Усходняга партнёрства.
Электронная камерцыя (eCommerce) – гэта купля і продаж тавараў і паслуг з любой кропкі свету праз камп’ютарныя сеткі. Адзіны рынак ЕС прадугледжвае вольны гандаль таварамі і паслугамі паміж краінамі-членамі. Што ж тычыцца перамяшчэння тавараў і паслуг паміж ЕС і краінамі Усходняга партнёрства, то з-за розніцы ў заканадаўстве па электроннай камерцыі, стандартах і інфраструктуры гэты працэс больш складаны.
Напрыклад, прадпрыемствам з ЕС, якія гандлююць з любой кропкай свету, у тым ліку з рэгіёнам УП, трэба быць упэўненымі, што тавары адпавядаюць агульным патрабаванням бяспекі. Але ўзнікаюць цяжкасці, бо стандарты і заканадаўства ў ЕС і краінах УП не гарманізаваныя.
Мерапрыемствы EU4Digital у галіне электроннага гандлю накіраваныя на выпрацоўку прапаноў па гарманізацыі электроннай камерцыі паміж краінамі Усходняга партнёрства ў трох абласцях:
- заканадаўства,
- стандарты,
- экасістэма электроннай камерцыі.
Мэта ў тым, каб устанавіць базавы ўзровень ЕС і прааналізаваць гэтыя тры вобласці ў кантэксце электроннай камерцыі. Базавы ўзровень ЕС стане для каманды праекта асновай для аналізу сітуацыі ў сферы электроннай камерцыі ў краінах Усходняга партнёрства. Такі аналіз дазволіць выявіць прабелы, якія стрымліваюць паспяховы электронны гандаль паміж ЕС і краінамі УП.
Выяўленне прабелаў дапаможа сфармуляваць рэкамендацыі для усходніх краін-партнёраў па гарманізацыі электроннай камерцыі з ЕС і электронным гандлі без перашкод.
Каб забяспечыць найбольшую эфектыўнасць для ЕС і УП, аналіз будзе выкарыстаны для выяўлення канкрэтных праблем, а таксама распрацоўкі і запуску пілотнага варыянту іх вырашэння. Больш падрабязная інфармацыя пра пілотную стадыю будзе даступная пасля завяршэння аналізу электроннай камерцыі ў краінах Усходняга партнёрства.
Сустрэча па запуску рэалізацыі мерапрыемстваў па электроннай камерцыі прайшла 12 лютага анлайн праз канферэнц-сувязь. На ёй абмяркоўваліся мэты, ключавыя мерапрыемствы і тэрміны, была створана працоўная група з удзелам прадстаўнікоў кожнай краіны Усходняга партнёрства.
Мэты дзейнасці ў вобласці электроннай камерцыі афіцыйна сфармулявалі наступным чынам:
- падтрымліваць гарманізацыю лічбавага асяроддзя электроннай камерцыі рэгіёну Усходняга партнёрства з базавым узроўнем ЕС шляхам прадастаўлення рэкамендацый па прывядзенні заканадаўства і стандартаў краін рэгіёну ў адпаведнасць з заканадаўствам і стандартамі ЕС;
- запусціць і правесці пілотную эксплуатацыю платформы (платформ) электроннай камерцыі ў выбраных(ай) краінах(не) УП; на аснове вынікаў пілатавання сфармуляваць рэкамендацыі па далейшым развіцці інфраструктуры трансгранічнай электроннай камерцыі.
Плануецца, што абмеркаванні паміж экспертамі праекта і іх партнёрамі ў краінах Усходняга партнёрства будуць праходзіць на пастаяннай аснове, што забяспечыць скаардынаваны падыход да распрацоўкі рэкамендацый па гарманізацыі паміж ЕС і УП.