На сустрэчы EU4Digital былі адзначаны дасягненні і задачы ў галіне Лічбавых навыкаў

  • Дата: 12/10/20
  • Падзяліцца:

Дасягненні і задачы на будучыню Праекта EU4Digital у галіне Лічбавых навыкаў былі прадстаўлены падчас сустрэчы на высокім ўзроўні, якая адбылася 8 кастрычніка 2020 года ў рамках другой штогадовай Сустрэчы кіруючага камітэта Ініцыятывы EU4Digital, што праходзіла з 5 па 9 кастрычніка.

Лідар каманды EU4Digital  спадар Артурас Піліпоніс прыняў больш за 60 удзельнікаў, сярод каторых былі прадстаўнікі міністэрстваў Усходніх краін-партнёраў, Дэлегацый і інстытутаў ЕС.

Прадстаўнікі каманды па Лічбавых навыках прэзентавалі вынікі сваёй працы па некаторых напрамках, сярод якіх распрацоўка Метадалогіі для вымярэння і прадказання разрываў у лічбавых навыках, распрацоўка Структуры лічбавых кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў ва Усходніх краінах-партнёрах, а таксама пастаянная падтрымка і праца па стварэнні Нацыянальных кааліцый па лічбавых навыках і працоўных месцах ва Усходніх краінах-партнёрах.

Задачы на будучыню ў галіне Лічбавых навыкаў уключаюць:

  • Заканчэнне распрацоўкі Кіраўніцтва па выкарыстанні Структуры лічбавых кампетэнцый і чатырох Профіляў пасад. Кіраўніцтва змяшчае правілы ўжывання Еўрапейскай структуры электронных кампетэнцый і Структуры лічбавых кампетэнцый для грамадзян, якімі могуць карыстацца МСП і мікрапрадпрыемствы ва Усходніх краінах-партнёрах, з прывядзеннем некалькіх прыкладаў ужывання.  
  • Далейшая падтрымка Усходніх краін-партнёраў у справе стварэння і ажыццяўлення дзейнасці Нацыянальных кааліцый, у тым ліку трэнінгі, перадача перадавога вопыту ЕС, а таксама рэкамендацыі па ажыццяўленні дзейнасці Нацыянальных кааліцый і кіравання імі.
  • Арганізацыя трэнінгаў, вучэбных візітаў і канферэнцый для асоб, якія вызначаюць палітыку, і пастаўшчыкоў адукацыйных паслуг, а таксама рэкламнай кампаніі па тэмах, звязаных з лічбавымі навыкамі.

Падчас тэматычнай сесіі прадстаўнікі Праекта EU4D таксама абмеркавалі іх пункт гледжання на тое, якія паляпшэнні можна ўнесці ў галіну лічбавых навыкаў пасля 2021 года, у тым ліку распаўсюджванне вымярэння лічбавай сталасці, удасканаленне каардынацыі ініцыятывы ў галіне лічбавых навыкаў і выкарыстанне структур і інструментаў ЕС для таго, каб працягваць паляпшэнне лічбавых навыкаў некалькіх мэтавых груп ва Усходніх краінах-партнёрах.

Пасля прэзентацыі прадстаўнікоў каманды па Лічбавых навыках  Спадарыня Мары Закаран, каардынатар Сеткі лічбавых навыкаў EU4Digital, якая прадстаўляе Міністэрства высокатэхналагічнай прамысловасці Рэспублікі Арменія, зрабіла заўвагі і каментарыі ад імя сваёй Сеткі. Яна адзначыла, што праца, якая ажыццяўляецца EU4Digital, вельмі захапляльная з-за ўцягнутасці знешніх экспертаў, але ў той жа час яна дае платформу, дзе краіны могуць падзяліцца сваімі ідэямі наконт лічбавых навыкаў.

Пасля заўваг і каментарыяў Сеткі лічбавых навыкаў з прэзентацыяй выступіў Спадар Алесандра Брольпіта, старшы спецыяліст па лічбавых навыках і навучанні Еўрапейскага фонду адукацыі (ЕФА), які зрабіў кароткі агляд нядаўняй працы ЕФА па карціраванні напрамкаў палітыкі і ініцыятыў, якія датычацца лічбавых навыкаў і анлайн-навучання ў прафесійна-тэхнічнай адукацыі ва Усходніх краінах-партнёрах.

Тэматычная сесія завяршылася сесіяй абмеркаванняў, а таксама пытанняў і адказаў. Дэлегаты краін прадставілі ўдзельнікам даклад аб выніках на дадзены момант, новых прыярытэтных напрамках дзейнасці і планах у галіне лічбавых навыкаў, а таксама паўторна засяродзілі ўвагу на важнасці працягваць прыкладаць намаганні для пераадолення лічбавага разрыву.

Другая штогадовая Сустрэча Кіруючага камітэта EU4Digitalбыла арганізавана Праектам EU4Digital у фармаце серыі сесій для агляду вынікаў, дасягнутых у рамках праекта, і абмеркавання прыярытэтных напрамкаў дзейнасці Усходняга партнёрства ў лічбавай галіне ў будучыні.

Навіны

Паглядзець усё