30 снежня каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя арганізуе віртуальнае мерапрыемства, мэта якога – сабраць членаў Сеткі электроннай аховы здароўя з шасці Усходніх краін-партнёраў, каб абмеркаваць запланаваныя мерапрыемствы па дасягненні функцыянальнай сумяшчальнасці сістэм электроннай аховы здароўя ва Усходнім партнёрстве, а таксама апошнія навіны па дадзенай тэме.
Падчас гэтага мерапрыемства перад удзельнікамі выступяць спецыялісты па электроннай ахове здароўя. Яны распавядуць аб тым, якіх тэндэнцый сёння прытрымліваюцца пры распрацоўцы стратэгій у галіне электроннай аховы здароўя ў ЕС, а спікеры з Усходніх краін-партнёраў распавядуць пра тое, як змяніліся стратэгіі ў галіне электроннай аховы здароўя ў іх краінах.
У першай частцы мерапрыемства каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя паведаміць пра запланаваныя мерапрыемствы ў галіне электроннай аховы здароўя, каб узгадніць далейшыя дзеянні з Сеткай электроннай аховы здароўя. Следам за абмеркаваннем Энрыке Марцінс, спецыяліст па электроннай ахове здароўя з Партугаліі, выступіць з падрабязным аглядам таго, як распрацоўваюцца стратэгіі ў галіне электроннай аховы здароўя ў краінах ЕС. У другой частцы мерапрыемства спікеры з Усходніх краін-партнёраў падзеляцца вопытам распрацоўкі стратэгій у галіне электроннай аховы здароўя на ўзроўні асобных дзяржаў.