EU4Digital прадстаўляе прамежкавыя вынікі ацэнкі незалежнасці рэгулятараў

  • Дата: 12/10/20
  • Падзяліцца:

Абмеркаванне праблемы незалежнасці Нацыянальных рэгулятыўных органаў (НРО) адбылося падчас віртуальнай сустрэчы, арганізаванай Праектам EU4Digital 7 кастрычніка 2020 года. Пасляабедзенная сустрэча была адным з паралельных мерапрыемстваў у рамках Сустрэчы Кіруючага камітэта ініцыятывы EU4Digital, якая прайшла з 5 па 9 кастрычніка.

Больш за 50 удзельнікаў далучыліся да дыскусіі, у тым ліку члены Працоўнай групы незалежных рэгулятараў і экспертаў па шырокапалоснай сувязі (IRB EWG), прадстаўнікі Асацыяцыі еўрапейскіх рэгулятараў у галіне электронных камунікацый (BEREC), афіцыйныя асобы з Еўрапейскай камісіі (DG CONNECT, DG NEAR), каардынатары Гарманізаванага лічбавага рынку (HDM), Прадстаўніцтва ЕС і іншыя зацікаўленыя бакі з Усходніх краін-партнёраў (УП).

Падчас мерапрыемства лідар каманды EU4Digital, якая займаецца Нормамі тэлекамунікацыйнага сектара, Андрэйс Дамброўскіс прадставіў метадалогію для ацэнкі незалежнасці НРО, што ўключае крытэрыі, на аснове якіх праводзілася ацэнка кожнай з Усходніх краін-партнёраў. Крытэрыі ацэнкі ўключаюць кіраванне, а таксама паўнамоцтвы і абавязкі. У дадатак да гэтага, былі прадстаўлены пачатковыя вынікі ацэнкі незалежнасці рэгулятараў і разрыву ў паўнамоцтвах у кожнай з краін-партнёраў, а таксама праграма далейшых дзеянняў для пераадолення вызначаных разрываў і выканання рэкамендацый, распрацаваных для кожнай краіны.

«Як метадалогія, так і даклад аб ацэнцы разрываў з’яўляюцца інструментамі краін УП, што могуць выкарыстоўвацца як кіраўніцтва для правядзення ацэнкі незалежнасці НРО і ажыццяўлення рэформ, неабходных для ўзмацнення іх незалежнасці ў рэгіёне УП», – заявіла Інга Паповіч, старшыня IRB EWG Сеткі EaPeReg (Сеткі рэгулятараў электронных камунікацый Усходняга партнёрства).

Услед за ёю з заўвагамі і каментарыямі выступіў Джэрэмі Годфры, намеснік старшыні BEREC. «Адной з прычын таго, чаму незалежнасць рэгулятараў з’яўляецца настолькі важнай, з’яўляецца тое, што яна закладвае фундамент для інвестыцый у галіну. Рэгулятары маюць даволі шырокія паўнамоцтвы, і рашэнні, якія яны прымаюць, аказваюць істотны ўплаў на эканамічныя інтарэсы суб’ектаў рынку», – сказаў ён.

Ён таксама выразіў жаданне BEREC аказваць падтрымку: «Гэта вельмі ўражальны і значны пласт выкананай працы, і BEREC безумоўна будзе працягваць падтрымліваць гэты рух наперад». Незалежнасць НРО – гэта адна з трох галоўных тэм тэматычнай вобласці «Нормы тэлекамунікацыйнага сектара» Праекта EU4Digital. EU4Digital імкнецца ўмацаваць арганізацыйную і фінансавую незалежнасць НРО у галіне электронных камунікацый. На дадзеным этапе дзейнасці заканчваецца падрыхтоўка дакладаў аб ацэнцы незалежнасці НРО і разрываў у паўнамоцтвах для кожнай краіны, а таксама плануецца, што да канца 2020 года будуць падрыхтаваны планы дзеянняў для кожнай краіны, заснаваныя на выніках дакладаў.

Навіны

Паглядзець усё