EU4Digital апублікавала рэкамендацыі для нацыянальных кааліцый па лічбавых навыках у краінах Усходняга партнёрства

  • Дата: 25/05/20
  • Падзяліцца:

Праграма EU4Digital распрацавала набор рэкамендацый для нацыянальных кааліцый па лічбавых навыках у рамках падтрымкі стварэння нацыянальных кааліцый па лічбавых навыках і працоўных месцах у краінах Усходняга партнёрства.

Спачатку, у сакавіку 2013 года, Еўрапейская камісія запусціла «Кааліцыю па лічбавых навыках і працоўных месцах», аб’яднаўшую краіны-члены ЕС, кампаніі, сацыяльных партнёраў, некамерцыйныя арганізацыі і пастаўшчыкоў адукацыйных паслуг, якія прымаюць меры для вырашэння праблемы нястачы лічбавых навыкаў у Еўропе. Увогуле, нацыянальныя кааліцыі па лічбавых навыках і працоўных месцах (нацыянальныя кааліцыі) дапамагаюць каардынаваць дзейнасць, звязаную з лічбавымі навыкамі, павышаць інфармаванасць і абменьвацца перадавым вопытам паміж усімі краінамі, якія іх стварылі. Было падлічана, што да кастрычніка 2018 года мерапрыемствы Кааліцыі ЕС закранулі 10,9 млн чалавек.

У агульнай колькасці ўжо было створана 24 нацыянальных кааліцыі ў ЕС і дзве – у краінах Усходняга партнёрства (у Арменіі і ва Украіне). Чакаецца, што больш кааліцый будзе створана на працягу 2020 года. Ірландская кааліцыя па лічбавых навыках і працоўных месцах, створаная ў 2017 годзе, часта выкарыстоўваецца ў якасці прыклада сталай нацыянальнай кааліцыі, якая ўжо ясна азначыла свае задачы і сферу ўплыву.

«Ірландская кааліцыя па лічбавых навыках і працоўных месцах з’яўляецца вельмі карыснай ініцыятывай для гэтай мэты. Яна аб’ядноўвае кампаніі, сацыяльных партнёраў, некамерцыйныя арганізацыі і пастаўшчыкоў адукацыйных паслуг, уцягнутых у вырашэнне праблем нястачы лічбавых навыкаў у Ірландыі, для таго, каб абменьвацца перадавым вопытам і магчымасцямі, а таксама генерыраваць новыя ідэі для павелічэння лічбавай  граматнасці і навыкаў у галіне ІКТ на ўсіх узроўнях», –адзначае каардынатар Ірландскай нацыянальнай кааліцыі па лічбавых навыках і працоўных месцах Мэры Кліры. «Нацыянальная кааліцыя таксама дае нам магчымасць працаваць разам з зацікаўленымі бакамі з краін-членаў ЕС, пашыраць нашы перспектывы і павялічваць шэраг ініцыятыў, якія можна выкарыстаць у Ірландыі. Мы таксама с задавальненнем і гонарам дзелімся нашымі ўласнымі ідэямі з нашымі партнёрамі па Еўрапейскай кааліцыі, таму што мы працуем разам, каб кожны меў магчымасць весці эфектыўную і прадукцыйную дзейнасць у лічбавай эканоміцы і грамадстве. Попыт на лічбавыя навыкі стаў сусветным феноменам і працягвае расці як у Ірландыі, такі і ў іншых краінах Еўропы. Неабходна творча падыходзіць да стратэгій, якія мы выкарыстоўваем для развіцця і ўдасканалення гэтых навыкаў».

На дадзены момант нацыянальныя кааліцыі былі створаны ў дзвюх краінах Усходняга партнёрства – у Арменіі (2017) і ва Украіне (2019). У іншых краінах вядуцца абмеркаванні наконт іх стварэння. Для палягчэння стварэння нацыянальных кааліцый у астатніх краінах і для падтрымкі кіравання імі і іх пашырэння ў Арменіі і ва Украіне ў рамках праграмы EU4Digital  былі распрацаваны Рэкамендацыі для нацыянальных кааліцый па лічбавых навыках, якія коратка фармулююць асноўныя напрамкі дзейнасці і прынцыпы для стварэння нацыянальных кааліцый і кіравання імі.

Рэкамендацыі ахопліваюць асноўныя крокі на шляху стварэння нацыянальных кааліцый і кіравання імі, куды ўваходзяць:

  • вызначэнне патэнцыяльных членаў нацыянальных кааліцый;
  • вызначэнне задач нацыянальных кааліцый;
  • распрацоўка плана дзеянняў;
  • кіраванне нацыянальнымі кааліцыямі;
  • прасоўванне нацыянальных кааліцый.

Гэтыя рэкамендацыі таксама змяшчаюць некалькі крыніц інфармацыі аб нацыянальных кааліцыях, Хартыі членаў Кааліцыі ЕС, рэсурсах і перадавым вопыце, а таксама сродак прагляду абавязацельстваў Кааліцыі ЕС.

У рамках Ініцыятывы EU4Digital Еўрапейскі саюз падтрымлівае ўкараненне стратэгій пашырэння лічбавых навыкаў у краінах Усходняга партнёрства, спрыяе стварэнню нацыянальных кааліцый па лічбавых навыках і працоўных месцах і базы кампетэнцый для МСП і мікрапрадпрыемстваў.

Дадатковая інфармацыя

EU4Digital: Рэкамендацыі для нацыянальных кааліцый па лічбавых навыках

Еўрапейская камісія: Нацыянальныя кааліцыі

Еўрапейская камісія: Кааліцыя па лічбавых навыках і працоўных месцах

Еўрапейская камісія: Коратка аб кааліцыі па лічбавых навыках і працоўных месцах

Хартыя членаў кааліцыі па лічбавых навыках і працоўных месцах

Рэсурсы і перадавы вопыт у галіне лічбавых навыкаў

Сродак прагляду абавязацельстваў кааліцыі па лічбавых навыках і працоўных месцах

Навіны

Паглядзець усё