EU4Digital публікуе рэкамендацыі па гарманізацыі сферы электроннай камерцыі паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і ЕС

  • Дата: 13/04/21
  • Падзяліцца:

Праект EU4Digital апублікаваў рэкамендацыі па гарманізацыі сферы электроннай камерцыі паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і ЕС. Спіс рэкамендацый быў падрыхтаваны ў межах дзейнасці ў сферы электроннай камерцыі, якая з’яўляецца адной з тэматычных абласцей напрамку Электроннага гандлю праекта EU4Digital. 

Агульная задача гэтага даклада – даць рэкамендацыі па гарманізацыі трох элементаў электроннай камерцыі паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі і ЕС: экасістэмы, прававой базы і норм. Рэкамендацыі прадастаўляюцца, каб:

  • пазбавіцца ад перашкод для трансгранічнай электроннай камерцыі;
  • павялічыць аб’ём трансгранічных аперацый у сферы электроннай камерцыі;
  • павысіць інфармаванасць і падрыхтаваць краіны да змен у галіне электроннай камерцыі ў ЕС у 2021 годзе.

Рэкамендацыі былі распрацаваныя спецыялістамі ў галіне электроннай камерцыі EU4Digital і мясцовымі экспертамі з Усходніх краін-партнёраў наступным чынам:

  • Падрыхтоўка даклада аб стане спраў ці базавага даклада ЕС. Базавы даклад будуецца вакол ланцужка каштоўнасцей у галіне электроннай камерцыі і апісвае гульцоў, інфармацыю і дзейнасць, якія з’яўляюцца часткай працэсаў пастаўкі і размеркавання тавараў для рынкаў і сэрвіснага абслугоўвання кліентаў. Больш за 100 важных аспектаў, якія датычацца прававой і нарматыўнай сфер, а таксама экасістэмы электроннай камерцыі, апісаны ў базавым дакладзе і праз ланцужок каштоўнасцей.
  • Правядзенне аналізу стана спраў у галіне электроннай камерцыі ва Усходніх краінах-партнёрах. Аналіз складаўся з правядзення інтэрв’ю, семінараў і даследаванняў. Больш за 50 зацікаўленых бакоў з Усходніх краін-партнёраў  прынялі ў ім удзел, у тым ліку міністэрствы, мытныя і падатковыя органы, паштовыя і лагістычныя аператары, гандлёвыя пляцоўкі, дзелавыя асацыяцыі і мясцовыя эксперты. 
  • Фармуляванне спецыялістамі праекта EU4Digital экспертных высноў аб галоўных прабелах у сферы трансгранічнай электроннай камерцыі. 
  • Арганізацыя кансультацый і ўзгадненне з зацікаўленымі бакамі ў кожнай краіне.
  • Распрацоўка рэкамендацый на аснове метадаў ЕС, мэтай якіх з’яўляецца павелічэнне аб’ёмаў аперацый у галіне электроннай камерцыі і накіраванне неабходных мер на падтрымку працэсаў электроннай камерцыі.

Дадзеныя рэкамендацыі былі аформленыя ў выглядзе шасці нацыянальных планаў дзеянняў, якія стануць асновай для далейшага ўкаранення рэкамендацый праз:

  • унясенне ўладамі Усходніх краін-партнёраў неабходных змен у нарматыўна-прававую базу ў адпаведнасці з пэўнымі прапановамі;
  • прымяненне рэкамендацый урадавымі і няўрадавымі зацікаўленымі бакамі пры распрацоўцы планаў эканамічнага развіцця для іх ажыццяўлення на практыцы.

Адна з прапанаваных рэкамендацый (рэкамендацыя № 1 дадзенага даклада), якая заключаецца ў стварэнні віртуальнага склада, была абраная для іспыту паміж Усходнімі краінамі-партнёрамі (Арменіяй, Азербайджанам і Грузіяй) і краінай ЕС (Германіяй). Тэставае рашэнне падразумявае стварэнне нацыянальных віртуальных складоў / баз даных мясцовых тавараў, каб звязаць гульцоў сферы электроннай камерцыі і даць ім магчымасць аўтаматычна абменьвацца інфармацыяй аб продажах, мытных фармальнасцях і дастаўцы. Падрабязней пра пілотны праект можна прачытаць тут.

Спампаваць даклады:

Арменія

Азербайджан

Беларусь

Грузія

Рэспубліка Малдова

Украіна

Навіны

Паглядзець усё