Кіруючы камітэт EU4Digital: засяродзіцца на ключавых прыярытэтах лічбавай падтрымкі ўсходніх партнёраў

  • Дата: 20/09/19
  • Падзяліцца:

17 верасня 2019 года ў Бруселі Фонд EU4Digital правёў свой першы Кіруючы камітэт, разгледзеўшы прагрэс, дасягнуты за першыя шэсць месяцаў рэалізацыі праекта, а таксама прыярытэты наступнай дзейнасці ў рамках ініцыятывы EU4Digital.

Мэтай сустрэчы было прадставіць ключавым зацікаўленым бакам агляд прагрэсу, дасягнутага Фондам EU4Digital на працягу першых шасці месяцаў рэалізацыі (студзень-чэрвень 2019 года), а таксама прыярытэтаў наступнай дзейнасці праграмы. Сустрэча таксама дала магчымасць разгледзець стан іншых праектаў, уключаных у ініцыятыву EU4Digital, такіх як Стратэгіі развіцця шырокапалоснай сувязі, EaPConnect (Усходняе партнёрства: сувязі) і запланаваны да рэалізацыі праект па кіберўстойлівасці.

У ходзе серыі тэматычных сесій былі вылучаныя наступныя будучыя прыярытэты ў рамках шасці напрамкаў дзейнасці Фонду EU4Digital:

Нормы тэлекамунікацыйнага сектара

  • Увядзенне адзінай роўмінгавай прасторы ў рэгіёне Усходняга партнёрства.
  • Умацаванне незалежнасці нацыянальных рэгулятыўных органаў.
  • Скаардынаваны падыход для вызвалення частаты 700 МГц.

Давер і бяспека

  • Прызнанне электроннага пасведчання асобы.
  • Апрабацыя электроннага подпісу.
  • Распрацоўка стандартнага набору рэкамендацый па кібербяспецы.

Электронны гандаль

  • Пілотныя механізмы абмену папярэдняй інфармацыяй.
  • Падрыхтоўчыя мерапрыемствы па пілатаванні лічбавага транспартнага калідора паміж Балтыйскім і Чорным морамі.
  • Апрабацыя трансмежных рашэнняў для электроннага гандлю.

Інавацыі ў сферы ІКТ і экасістэмы стартапаў

  • Стварэнне агульнай заканадаўчай базы.
  • Садзейнічанне ўсталяванню кантактаў паміж удзельнікамі інавацыйнай экасістэмы.
  • Правядзенне рэкламных кампаній.

Электронная ахова здароўя

  • Распрацоўка агульных кіруючых прынцыпаў і стандартаў гарманізацыі і ўзаемадзеяння для рэгіёну Усходняга партнёрства.
  • Укараненне трансмежнай платформы электроннай аховы здароўя ў рэгіёне Усходняга партнёрства.
  • Уключэнне рэгіёну УП ў адпаведныя праекты, праграмы і ініцыятывы ЕС.

Лічбавыя навыкі

  • Вызначэнне адзінай метадалогіі ў рэгіёне Усходняга партнёрства.
  • Стварэнне нацыянальных кааліцый па лічбавых навыках і працоўных месцах.

На сустрэчы таксама адбылася прэзентацыя новага вэб-сайта EU4Digital (www.eufordigital.eu), які змяшчае навіны і інфармацыю аб ініцыятыве, даступныя як у разрэзе тэм, так і ў разрэзе краін.

Наступнае пасяджэнне Кіруючага камітэта адбудзецца праз год.

Ініцыятыва EU4Digital скіраваная на пашырэнне пераваг Адзінага лічбавага рынку Еўрапейскага саюза на краіны Усходняга партнёрства, развіваючы патэнцыял лічбавай эканомікі і грамадства, каб забяспечыць эканамічны рост, стварыць новыя працоўныя месцы, палепшыць узровень жыцця насельніцтва і дапамагчы бізнесу.

Праз EU4Digital ЕС падтрымлівае краіны Усходняга партнёрства ў зніжэнні тарыфаў на роўмінг, развіцці высакахуткаснай шырокапалоснай сувязі для стымулявання эканомікі і пашырэння электронных паслуг, гарманізацыі лічбавых структур у грамадстве ў сферах ад лагістыкі да аховы здароўя, будаванні кібербяспекі, развіцці навыкаў і стварэнні большай колькасці працоўных месцаў у лічбавай індустрыі.


Навіны

Паглядзець усё