Кіруючы камітэт EU4Digital засяродзіць увагу на ключавых задачах у лічбавай галіне

  • Дата: 17/09/21
  • Падзяліцца:

З 27 верасня па 1 кастрычніка ініцыятыва EU4Digital правядзе трэцюю штогадовую сустрэчу Кіруючага камітэта з серыяй віртуальных пасяджэнняў, на якіх будуць разглядацца актуальныя пытанні лічбавай палітыкі, дасягнутыя вынікі і будучыя задачы. 

Мерапрыемства даўжынёй у тыдзень пачнецца 27 верасня з «Лічбавай канферэнцыі для Усходняга партнёрства». На ёй абмяркуюць тэмы, пачынаючы ад высокахуткаснага інтэрнэту і канчаючы лічбавым бізнесам і экасістэмамі стартапаў, анлайн-гандлем і адукацыйнымі тэхналогіямі для пашырэння лічбавых магчымасцей грамадзян. Каля 450 чалавек былі запрошаныя на канферэнцыю, у тым ліку афіцыйныя асобы дзяржаў і ЕС і іншыя зацікаўленыя бакі, што прадстаўляюць дзяржаўны і прыватны сектар і ўдзельнічаюць у лічбавай трансфармацыі ва Усходніх краінах-партнёрах.

На ранішняй сесіі, з якой пачнецца другі дзень мерапрыемства, будуць прадстаўленыя вынікі, дасягнутыя на сённяшні дзень у межах ініцыятывы EU4Digital, а таксама новыя задачы ЕС, якія датычацца Усходняга партнёрства, на перыяд пасля 2020 года. Пасляабедзенная сесія будзе прысвечаная запуску злучэння па лічбавых трактах, заснаванага на кіраванні спектрам, паміж Малдовай, Украінай і іншымі еўрапейскімі партнёрамі, якім займаецца праект «EU4Digital: Усталяванне сувязей паміж навукова-адукацыйнымі супольнасцямі» (ці EaPConnect2).

У астатнія тры дні адбудуцца тэматычныя пасяджэнні, на якіх засяродзяць увагу на сучасным стане спраў і планах на будучыню ў шасці тэматычных абласцях EU4Digital: Нормы тэлекамунікацыйнага сектара, Электронны гандаль, Лічбавы давер і кібербяспека, Лічбавыя навыкі, Лічбавыя інавацыі і экасістэмы стартапаў і Электронная ахова здароўя.

EU4Digital імкнецца пашырыць Адзіны лічбавы рынак Еўрапейскага саюза на Усходнія дзяржавы-партнёры, развіваючы патэнцыял лічбавай эканомікі і лічбавага грамадства, каб садзейнічаць эканамічнаму росту, ствараць новыя працоўныя месцы, паляпшаць якасць жыцця і дапамагаць прадпрыемствам.

Даведацца больш

Поўная праграма

Навіны

Паглядзець усё