Каманда EU4Digital наведала пункт пропуску Літва-Беларусь

  • Дата: 21/11/19
  • Падзяліцца:

Прадстаўнікі фонду EU4Digital і службовыя асобы Еўрапейскай камісіі наведалі пункт пропуску на літоўска-беларускай мяжы (Медзінінкай / Каменны Лог), каб азнаёміцца з  сітуацыяй, звязанай з грузапатокамі на знешняй сухапутнай мяжы Еўрапейскага саюза з Усходняй дзяржавай-партнёрам.

Візіт 24 кастрычніка быў арганізаваны ў супрацоўніцтве з Мытным дэпартаментам Міністэрства фінансаў Літоўскай Рэспублікі.

Падчас візіту група мела магчымасць убачыць жывую чаргу перавозчыкаў грузаў на мяжы, азнаёміцца з наяўнай інфраструктурай і пагаварыць як з літоўскімі, так і з беларускімі памежнікамі і мытнікамі, якія пазнаёмілі гасцей з працэсамі і працэдурамі на мяжы. Была таксама абмеркавана гатоўнасць краін да тэставага ўкаранення сістэмы абмену электроннымі дадзенымі SEED+, якая разглядаецца ў якасці аднаго з пілотных праектаў eCustoms.

Візіт быў праведзены ў рамках дзейнасці фонду EU4Digital, звязанай з электронным гандлем. У рамках ініцыятывы EU4Digital, Еўрапейскі саюз падтрымлівае спрашчэнне і гарманізацыю працэдур гандлю ў краінах Усходняга партнёрства, а таксама паміж усходнімі краінамі-партнёрамі і ЕС шляхам укаранення агульных рамак для электроннай камерцыі, электроннай мытні і электроннай лагістыкі, працы ў кірунку забеспячэння лічбавых транспартных калідораў.

Навіны

Паглядзець усё