У ліпені група экспертаў EU4Digital па электроннай мытні разам з прадстаўнікамі мытняў Арменіі, Азербайджана, Грузіі і Малдовы наведала Падгорыцу з азнаямленчым візітам у мытную адміністрацыю Чарнагорыі, каб больш даведацца пра перавагі сістэмы SEED (сістэматычны электронны абмен дадзенымі) і паглядзець, як яна працуе на практыцы ў пункце пропуску Божай паміж Чарнагорыяй і Албаніяй.
Намеснік дырэктара па пытаннях мытнай бяспекі і кантролю Лідзія Міёвіч вітала ўдзельнікаў і прадставіла схему прымянення сістэмы SEED: Чарнагорыя мае 840 км. знешніх меж з 24 памежнымі пунктамі ды 12 унутранымі тэрміналамі і сухапутныя межы з 4 краінамі, якія не ўваходзяць у ЕС. Каб сістэма запрацавала, неабходныя значныя намаганні, але ж яна дае і значныя перавагі.
Міёвіч акрэсліла SEED як магутнае найноўшае рашэнне для абмену дадзенымі і аналізу рызык, якое дазваляе трансмежным мытным адміністрацыям абменьвацца мытнай інфармацыяй у аўтаматычным рэжыме і ў рэжыме рэальнага часу, узмацняючы іх адміністрацыйны патэнцыял у галіне інфармацыйных тэхналогій і аналізу рызык, павялічваючы даходы і прадухіляючы незаконны гандаль і вядучы барацьбу з ім пры адначасовым умацаванні рэгіянальнага супрацоўніцтва і даверу.
Еўрапейская камісія заявіла, што праект SEED «зрабіў значны ўнёсак у пераадоленне неэфектыўнасці сістэм кіравання межамі на Заходніх Балканах, спрыяючы зніжэнню рызык бяспекі ў гэтым раёне».
Мытныя службы-партнёры з Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Косава, Паўночнай Македоніі, Чарнагорыі і Сербіі інтэнсіўна выкарыстоўваюць сістэму SEED як для аналізу рызык, так і для мытнага кантролю, асабліва для прадухілення недэкларавання, кантрабанды і заніжэння кошту тавараў. З году ў год сістэма ўдасканальвалася, дазваляючы дадаваць новыя функцыі, у тым ліку:
- Алгарытм уліку трансмежнага руху грашовых сродкаў (уключаючы палі для дэкларавання грашовых сродкаў, дэкларанта/уладальніка, апісання і паходжання грашовых сродкаў, транспартнай інфармацыі).
- Модуль ПДВ (вяртанне ПДВ пры пасажырскіх перавозках).
- Модуль Карнет АТА (модуль, які падтрымлівае ўвесь працэс, звязаны з выкарыстаннем Карнетаў ATA),
- Праграмнае забеспячэнне для абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці INES+, сумяшчальнае з COPIS.
Сістэма працуе такім чынам, каб падтрымліваць увесь набор дадзеных для кожнага тыпу мытнага дакумента: функцыі актывуюцца на падставе неабходнасці (і тэхнічных магчымасцей) і па запыце суседняй мытнай адміністрацыі. Гэтая сістэма з’яўляецца гнуткім інструментам, які на працягу многіх гадоў адаптаваўся да патрэб задзейнічаных адміністрацый-бенефіцыяраў і іх гатоўнасці абменьвацца дадзенымі. У сувязі з розным узроўнем развіцця інфармацыйных тэхналогій, нацыянальнымі
заканадаўчымі сістэмамі і рознымі патрэбамі адміністрацый-партнёраў, паміж удзельнікамі былі падпісаныя двухбаковыя мемарандумы аб узаемаразуменні, каб мець прававую аснову для абмену мытнай інфармацыяй.
Сістэма SEED каардынуецца на цэнтральным узроўні і цалкам інтэграваная ў мытную ІТ-сістэму, а таксама інтэграваная ў працэдуры на мясцовым узроўні на ўсіх пунктах перасячэння меж.
Кароткія факты пра сістэму SEED:
- Праграмнае забеспячэнне: ESB (Enterprise Service Bus) — сэрвісная шына прадпрыемства (якая забяспечвае сістэму сувязі паміж узаемна звязанымі праграмамі ў сэрвіс-арыентаванай архітэктуры з выкарыстаннем праекта з адкрытым зыходным кодам «Open ESB»). Яна падтрымліваецца інтэрфейсам Enterprise Messaging System (EMS, сістэма абмену паведамленнямі прадпрыемства), бізнес-логікай для апрацоўкі ўсіх паведамленняў мовай XML.
- Мае сваю базу дадзеных, якая дапаўняе нацыянальныя мытныя інфармацыйныя сістэмы (Customs Information Systems, CIS) і змяшчае інфармацыю з усіх памежных краін. Нацыянальныя сістэмы застаюцца ранейшымі. Эканамічныя суб’екты падаюць дакументы ў свае нацыянальныя мытныя інфармацыйныя сістэмы.
- Можна браць дадзеныя з сістэмы і выкарыстоўваць ва ўласных нацыянальных ІТ сістэмах.
- Атрымліваюцца дадзеныя з некаторых папярэдне вызначаных баз.
- Дадзеныя ў агульнай структуры (узгоднены стандарт дадзеных паміж усімі краінамі). Структура агульная для ўсіх, на аснове мадэлі дадзеных ЕС, а таксама мадэлі дадзеных СМА, Сусветнай мытнай арганізацыі.
- Пустыя цяжкагрузы апрацоўваюцца аўтаматычна. Узгадненне ўсяго патоку.