EU4Digital будзе падтрымліваць высокатэхналагічныя стартапы праз распрацоўку праекта венчурнага фонду EaP DISC Capital і Дапаможніка па умацаванні патэнцыялу экасістэмы прадпрымальніцтва ў галіне ІКТ

  • Дата: 10/12/20
  • Падзяліцца:

EU4Digital распрацоўвае праект венчурнага фонду EaP DISC (Ініцыятывы ў галіне лічбавых інавацый і скейлапаў) Capital для падтрымкі высокатэхналагічных стартапаў ва Усходніх краінах-партнёрах.

Пачалася праца над праектам фонду EaP DISC Capital і планам дзеянняў, якія будуць заснаваны на выніках завершанага раней даследавання EU4Digital «Аналіз рынку для Ініцыятывы ў галіне лічбавых інавацый і скейлапаў (DISC) ва Усходніх краінах-партнёрах». Вывады, зробленыя ў ходзе даследавання, пацвердзілі існы дэфіцыт фінансавання высокатэхналагічных стартапаў. На іх аснове былі падрыхтаваны важныя рэкамендацыі для распрацоўкі механізмаў фінансавай падтрымкі і дапаможных праграм падтрымкі ў рэгіёне.Даследаванне ясна дало зразумець, што для пашырэння магчымасцей росту і развіцця мясцовыя стартапы і экасістэмы прадпрымальніцтва ў галіне ІКТ маюць патрэбу ў чымсьці  большым, чым проста фінансаванне. Таму прадугледжваецца, што ў дадатак да фінансавання EaP DISC Capital будзе навучаць стартапы і інвестараў таму, як павысіць якасць бізнес-ідэй і знізіць рызыкі пры правядзенні інвестыцыйных здзелак. Гэта можна ажыццявіць, надзяліўшы паўнамоцтвамі мясцовыя інкубатары і акселератары, а таксама ўсталяваўшы сувязі паміж мясцовымі стартапамі і прадстаўнікамі недзяржаўнага сектара на рэгіянальным і міжнародным узроўні.

З пункту гледжання заканадаўства плануецца, што EaP DISC Capital будзе выступаць у якасці кампаніі па кіраванні актывамі з міжнародным адміністрацыйным саветам. Што датычыцца фінансавага боку, у планах – стварыць аб’яднаны венчурны фонд пад апекай кампаніі па кіраванні актывамі. Такі фонд забяспечыць доступ да капіталу на працягу ўсяго жыццёвага цыкла стартапа праз наступныя праграмы фінансавання: Інкубацыя (субсідыі на пагашэнне доўгу), Акселерацыя (долевае першапачатковае інвеставанне) і Інтэрнацыяналізацыя (долевае інвеставанне раўнда А). Мяркуецца, што у долевым першапачатковым інвеставанні і інвеставанні раўнда А будуць удзельнічаць замежныя і мясцовыя інвестары (напрыклад, бізнес-анёлы, венчурныя фонды, банкі і іншыя).

Прымаючы пад увагу рэгіянальны падыход фонду, задача будзе заключацца ў тым, каб усталяваць  дакладныя крытэрыі ацэнкі бізнес-ідэй і стартапаў, а таксама правілы цэнтралізаванага прыняцця рашэнняў адносна інвестыцый. Вельмі важна стварыць такія ўмовы, пры якіх перавагамі фонду маглі б у роўнай ступені скарыстацца стартапы з усіх шасці краін-партнёраў. Яшчэ адно важнае пытанне датычыцца выбару цэнтралізаванага месцараспалажэння фонду, які будзе моцна залежаць ад нормаў, што рэгулююць венчурныя фонды і міжнароднае інвеставанне ў шасці краінах-партнёрах, а таксама ад падтрымкі мясцовых урадаў.

На дадзены час спецыяльна створаная група экспертаў EU4Digital працуе над папярэдняй версіяй праекта і плана дзеянняў для стварэння фонду EaP DISC Capital. Па завяршэнні гэтай працы, у пачатку наступнага года, адбудзецца абмеркаванне з абранымі зацікаўленымі бакамі, у выніку якога будуць зроблены неабходныя папраўкі. 

Адначасова з распрацоўкай праекта EaP DISC Capital EU4Digital рыхтуе дапаможнік з рэкамендацыямі па умацаванні патэнцыялу экасістэм прадпрымальніцтва ў галіне ІКТ у тым, што датычыцца доступу да ведаў, капіталу і рынку. Першапачаткова плануецца, што ключавыя рэкамендацыі будуць выкананы ў рамках праекта EaP DISC Capital. Дадатковыя рэкамендацыі могуць быць аформлены ў выглядзе плана дзеянняў для мясцовых арганізацый, якія дапамагаюць умацоўваць патэнцыял (акселератараў, інкубатараў, універсітэтаў, міжнародных арганізацый і іншых). Рэкамендацыі будуць грунтавацца на прыярытэтах кожнай краіны, існых цяжкасцях з рэалізацыяй і даступных рэсурсах.

Распрацоўка праекта фонду EaP DISC Capital і дапаможніка для падтрымкі экасістэмы прадпрымальніцтва ў галіне ІКТ ажыццяўляецца ў адпаведнасці з прапановай аб доўгатэрміновых палітычных мэтах Усходняга партнёрства пасля 2020 года, у якой Еўрапейская камісія асвятліла план падтрымкі маштабавання самых інавацыйных лічбавых стартапаў і скейлапаў у рэгіёне праз распаўсюджванне дзейнасці Ініцыятывы ў галіне лічбавых інавацый і скейлапаў (DISC) на Усходнія краіны-партнёры.

Даведацца больш:

Запуск ініцыятывы DISC

Аналіз рынку для Ініцыятывы ў галіне лічбавых інавацый і скейлапаў ва Усходніх краінах-партнёрах

EU4Digital ажыццяўляе аналіз рынку для Ініцыятывы ў галіне лічбавых інавацый і скейлапаў ва Усходніх краінах-партнёрахEU4Digital праводзіць анлайн-нарады з краінамі-партнёрамі па пытаннях інвестыцыйных разрываў і доступу да фінансавання высокатэхналагічных стартапаў

Навіны

Паглядзець усё