Мерапрыемства Сеткі даверу і бяспекі EU4Digital пройдзе ў віртуальным фармаце 28 красавіка 2021 года, з 9:00 да 11:00 па цэнтральнаеўрапейскім часе.
Удзельнікі засяродзяць увагу на наступных важных тэмах:
- Вынікі і вопыт, атрыманыя падчас пілотнага праекта электронных подпісаў EU4Digital eSignature;
- Новая інфармацыя ад Еўрапейскай камісіі наконт кіраўніцтва для дасягнення пагаднення аб узаемным прызнанні;
- Стварэнне ўмоў для аказання функцыянальна сумяшчальных трансгранічных электронных паслуг: пачатак правядзення ацэнкі;
- Прадстаўленне мерапрыемстваў EU4Digital у галіне электроннага кіравання.
Мерапрыемства Сеткі даверу і бяспекі УП адкрытае для зацікаўленых бакоў, устаноў і арганізацый з Усходніх краін-партнёраў.
За дадатковай інфармацыяй просім вас звяртацца да каардынатара напрамку Даверу і бяспекі праекта EU4Digital Мартынаса Даўгірдаса па электронным адрасе: martynas.daugirdas@lt.ey.com