

Галоўная / Будзьце ў курсе /
Віртуальны семінар EU4Digital па электроннай ахове здароўя: перадавыя практыкі, давер і бяспека ў цэнтры ўвагі
Дата: 18/03/20
2 красавіка каманда EU4Digital па электроннай ахове здароўя арганізуе анлайн-семінар. Мэта семінара — сабраць разам зацікаўленыя бакі з шасці краін Усходняга партнёрства (УП), каб ацаніць пытанні, паднятыя на папярэднім анлайн-семінары 11 лютага, і падрыхтавацца да афлайнавай сустрэчы краінавай сеткі пазней у гэтым квартале, а таксама працягнуць абмен думкамі па аспектах інтэграцыі даверу і бяспекі ў электронную ахову здароўя ў краінах УП.
Прадстаўнікі краін УП зробяць папярэднія прэзентацыі перадавых практык у вобласці электроннай аховы здароўя ў сваіх краінах, а каманда eHealth дапаможа ім дапрацаваць прэзентацыі да наступнай агульнай сустрэчы сеткі па электроннай ахове здароўя.
Мэта мерапрыемства — абмяняцца ведамі адносна інавацый і распрацовак у галіне электроннай аховы здароўя ў рэгіёне, а таксама садзейнічаць супрацоўніцтву паміж партнёрамі з падобнымі ініцыятывамі і тэмамі.
EU4Digital падзеліцца вынікамі краінавых даследаванняў каманды па пытаннях даверу і бяспекі адносна ўзроўню сталасці ў гэтай вобласці, а таксама правядзе дыскусію па аспектах, якія тычацца агульных кіруючых прынцыпаў для інтэграцыі даверу і бяспекі ў даменных службах электроннай аховы здароўя ў краінах Усходняга партнёрства. Такая дзейнасць мае на мэце ўключыць тэмы лічбавага даверу і бяспекі ў гарманізаваныя кіруючыя прынцыпы электроннай аховы здароўя для краін УП.
Акрамя таго, у рамках відэа-семінару будзе абмяркоўвацца платформа супрацоўніцтва ў галіне электроннай аховы здароўя. Платформа супрацоўніцтва — гэта новая камунікацыйная прастора для зацікаўленых бакоў распрацоўкі сэрвісаў і кіруючых прынцыпаў у галіне электроннай аховы здароўя. Падчас анлайн сустрэчы каманда eHealth і прадстаўнікі краін узгодняць наступныя крокі па выкарыстанні платформы.
Кожнае з абмеркаваных пытанняў паспрыяе эфектыўнасці афлайн сустрэчы (запланаваная на май, у Кіеве, але ў сувязі з COVID-19 могуць быць змены). На афлайн сустрэчы будуць падрабязна абмяркоўвацца і прапрацоўвацца тэмы, выяўленыя на папярэдніх анлайн-семінарах.
- Азербайджан
- Арменія
- Беларусь
- Грузія
- Рэспубліка Малдова
- Украіна
- Электронная ахова здароўя