Еўрапейскі анлайн-тыдзень актыўнага і здаровага старэння

  • Дата: 02/11/20 па 06/11/20
  • Падзяліцца:

Праграма Active Assisted Living (AAL), партнёрства EIP on AHA (Еўрапейскае інавацыйнае партнёрства па актыўным і здаровым старэнні) і сумесная праграмная ініцыятыва More Years, Better Lives (JPI MYBL) запрашаюць вас прыняць удзел у Еўрапейскім тыдні актыўнага і здаровага старэння (EWAHA), які пройдзе з 2 па 6 лістапада 2020 года.

Усе тры ініцыятывы накіраваны на садзейнічанне адаптацыі да актыўнага старэння насельніцтва ў Еўропе. Удзельнікі гэтых ініцыятыў цесна супрацоўнічалі паміж сабой на працягу 2019-2020 гг. для аб’яднання намаганняў. Зараз яны дамагліся таго, каб дэмаграфічныя змены часцей станавіліся аб’ектамі даследчай і інавацыйнай дзейнасці ў Еўропе.

Мерапрыемства засяродзіць увагу на наступных дзесяці гадах да 2030 года. Гэта дзесяцігоддзе – добрая магчымасць сфакусіравацца на здаровым старэнні і дэмаграфічных зменах. Сярод галоўных прыярытэтаў Дзесяцігоддзя здаровага старэння Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) – салідарнасць паміж пакаленнямі, а таксама прыстасаванне сістэм аховы здароўя да патрэб насельніцтва, якое старэе. Усе гэтыя тэмы, а таксама многія іншыя будуць асвятляцца на працягу гэтага тыдню. Не застанецца ўбаку і тэма ўплыву нарошчвання інавацыйнага патэнцыялу на сістэмы і паслугі, звязаныя з актыўным старэннем.

На мерапрыемстве таксама будзе зроблены агляд самых надзённых і распаўсюджаных наступстваў пандэміі COVID-19 для людзей пажылога ўзросту ў Еўропе.

Анлайн-тыдзень будзе складацца з мноства разнастайных інавацыйных дэбатаў і панэльных пасяджэнняў, а таксама серыі дыскусій і вэбінараў. Галоўным чынам будуць абмяркоўвацца прыярытэтныя задачы і стратэгіі, а таксама дзеянні, неабходныя для іх выканання. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прымуць высокапастаўленыя лідары грамадскай думкі з міжнародных органаў, члены Еўрапейскага парламента і шэраг іншых асоб, якія вызначаюць палітыку, а таксама спецыялістаў у галіне аховы здароўя і старэння. Чакайце ўбачыць лепшых спецыялістаў з многіх краін і рэгіёнаў Еўропы. Таксама будуць абмеркаваны пытанні фінансавання, інвестыцый і ўплыву попыту і прапанавання. На спецыяльным пасяджэнні выступяць удзельнікі праграмы AAL і распавядуць аб лаўрэатах прэміі Smart Ageing Prize, якая ўручаецца самым паспяховым прадпрымальнікам у галіне здаровага старэння. Таксама прадугледжваюцца іншыя схемы ўзнагарод і цікавыя новаўвядзенні.

Праект EU4Digital садзейнічае ўдзелу Усходніх краін-партнёраў у Еўрапейскім партнёрстве па актыўным і здаровым старэнні (EIP on AHA), членам якога можа стаць кожны, ад асобных грамадзян да арганізацый, у тым ліку дзяржаўныя органы, прыватныя прадпрыемствы, навукова-даследчыя інстытуты і сацыяльныя арганізацыі.

Падзеі

Паглядзець усё