Еўрапейскія дні даследаванняў і інавацый

  • Дата: 22/09/20 па 24/09/20
  • Падзяліцца:

Еўрапейскія дні даследаванняў і інавацый, якія пройдуць з 22 па 24 верасня, з’яўляюцца найбуйнейшым штогадовым мерапрыемствам у галіне даследаванняў і інавацый, што праводзіцца Еўрапейскай камісіяй і аб’ядноўвае асоб, якія вызначаюць палітыку, даследчыкаў, прадпрымальнікаў, а таксама шырокае кола грамадства для абмеркавання будучыні даследаванняў і інавацый у Еўропе і за яе межамі. У гэтым годзе мерапрыемства цалкам пройдзе ў віртуальным фармаце.

Ствараючы сувязі паміж перадавымі навуковымі даследаваннямі і самымі надзённымі праблемамі пакалення, Еўрапейскія дні даследаванняў і інавацый даюць унікальную магчымасць далучыцца да дыскусіі і паспрыяць сапраўдным пераменам. Ад барацьбы з кліматычным крызісам да пабудовы лічбавага свету для ўсіх – мерапрыемства закране пытанні, якія фарміруюць нас і будучыню, у якой бы хочам жыць: настаў час далучыцца!

Галоўная ідэя мерапрыемства – гэта супрацоўніцтва: аб’яднанне звычайных грамадзян і экспертаў у розных галінах для стварэння сувязей і пабудовы светлай будучыні.

Кожны жадаючы можа бясплатна зарэгістравацца для ўдзелу ў Еўрапейскіх днях даследаванняў і інавацый.

Даведацца больш

Падзеі

Паглядзець усё