Даведайцеся аб дасягненнях праекта EaPConnect і яго партнёраў у кожнай краіне

  • Дата: 19/01/21
  • Падзяліцца:

За пяць гадоў фінансаваны ЕС праект EaPConnect прынёс вялікую карысць навукова-адукацыйным супольнасцям Усходніх краін-партнёраў, дазволіўшы знізіць выдаткі на падтрыманне ўнутрысеткавых сувязей з Еўропай, якіх становіцца ўсё больш.     Але які ўплыў праект аказаў на кожную краіну ў прыватнасці? Дасягненні шасці партнёраў праекта EaPConnect з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны былі адлюстраваныя ў асобных артыкулах, з якімі вы можаце азнаёміцца.

Кожны артыкул суправаджаецца нядаўна апублікаваным і перакладзеным на мясцовыя мовы відэаролікам аб дасягненнях праекта, прыкладамі навуковых даследаванняў, на якія станоўчы ўплыў аказала падтрымка праекта і мясцовага партнёра, а таксама зручнай спасылкай на ўсе артыкулы аб кожнай краіне, апублікаваныя на вэб-сайце EaPConnect.

Таму, калі вы жадаеце параўнаць статыстычныя паказальнікі розных краін ці паглыбіцца ў больш падрабязнае вывучэнне дасягненняў кожнай краіны, чытайце артыкулы Інстытута праблем інфарматыкі і аўтаматызацыі НАН РА і Акадэмічнай навукова-даследчай камп’ютарнай сеткі Арменіі ASNET, Інстытута інфармацыйных тэхналогій НАН Азербайджана і AzScienceNet, АІПІ НАН Беларусі і Сеткі НАН Беларусі BASNET, Асацыяцыі навукова-адукацыйных сетак Грузіі GRENA, Асацыяцыі навукова-адукацыйных сетак Малдовы RENAM і Сеткі УРАН (Украіна). Спасылкі на іх знаходзяцца на галоўнай старонцы з дасягненнямі праекта, якая ў сваю чаргу будзе абнаўляцца падчас другой стадыі праекта EaPConnect.

Артыкулы і відэаролікі

Прамыя спасылкі на асобныя навіновыя старонкі і перакладзеныя на мясцовыя мовы відэаролікі аб праекце:

Таксама даступная версія відэа з рускімі субтытрамі .

Дадатковая інфармацыя

Праект «EU4Digital: Усталяванне сувязей паміж навукова-адукацыйнымі супольнасцямі (EaPConnect)» уступіў у другую пяцігадовую стадыю. Першая стадыя праекта EaPConnect пачалася ў ліпені 2015 года, а другая – 1 ліпеня 2020 года. EaPConnect фінансуецца ў рамках ініцыятывы Еўрапейскага саюза EU4Digital.

Навіны

Паглядзець усё