Фокус на лічбавай сферы: Еўрапейскі фонд адукацыі засноўвае прэмію ў галіне інавацый і навыкаў

  • Дата: 01/06/20
  • Падзяліцца:

Еўрапейскі фонд адукацыі (ЕФА) запускае спаборніцтва, у якім могуць прыняць удзел усе ўстановы сярэдняй прафесійнай адукацыі, універсітэты, цэнтры і пастаўшчыкі адукацыйных паслуг, шукаючы прыклады перадавога вопыту ў выкладанні і навучанні для развіцця лічбавых кампетэнцый.

Прыняць удзел у спаборніцтвах за прэмію ЕФА у галіне інавацый і навыкаў могуць усе ўстановы сярэдняй прафесійнай адукацыі, а таксама ўніверсітэты, адукацыйныя цэнтры, дзяржаўныя і прыватныя пастаўшчыкі адукацыйных паслуг, якія прапануюць пачатковую і дадатковую адукацыю і падрыхтоўку ў краінах-партнёрах ЕФА (куды уваходзяць усе шэсць краін Усходняга партнёрства).

Для чаго была створана прэмія ЕФА у галіне інавацый і навыкаў?

У свеце, дзе патрабаванні рынку працоўнай сілы пастаянна мяняюцца,  людзям неабходна атрымліваць новыя навыкі, мяняць працу і пачынаць займацца чымсці новым на працягу сваёй кар’еры. Гэта выклікана спалучэннем розных фактараў, такіх як паскарэнне навукова-тэхналагічнага прагрэсу, лічбавізацыя эканомік, глабалізацыя, дэмаграфічныя, міграцыйныя і кліматычныя змены. У той час, калі поўныя памеры і аддалены эфект пакуль што не вядомы поўнасцю і іх уплыў будзе розным у кожнай краіне, сістэмам адукацыі і падрыхтоўкі неабходны патэнцыял для распрацоўкі паслуг і інструментаў для падтрымкі выкладчыкаў, пастаўшчыкоў адукацыйных паслуг і навучэнцаў і для забеспячэння адпаведных навыкаў, у якіх мае патрэбу рынак працоўнай сілы.

На чым засяроджвае ўвагу прэмія 2020 года?

Лічбавыя тэхналогіі ператвараюць нашы грамадствы. Лічбавыя кампетэнцыі, як адны з асноўных кампетенцый ЕС, становяцца ўсё больш карыснымі практычна ва ўсіх аспектах нашага жыцця, але не ў тым, што датычыцца ў прыватнасці працаўладкавання і развіцця кар’еры.  Лічбавая трансфармацыя ў той ці іншай ступені адбываецца паўсюль. ЕФА падтрымлівае свае краіны-партнёры ў скарыстанні прапанаваных ім магчымасцей, адказваючы на праблемы ў лічбавай сферы ў кантэксце бесперапынных рэформаў сістэмы прафесійна-тэхнічнай адукацыі.  

У дадзеным кантэксце ЕФА шукае прыклады станоўчага вопыту выкладання і навучання для развіцця лічбавых кампетэнцый. Распрацоўка праграм навучання і новыя/інавацыйныя падыходы да развіцця лічбавых кампетэнцый з’яўляюцца галоўнымі крытэрыямі адбору. Прыклады станоўчага вопытубудуць абраны з улікам нацыянальнага, рэгіянальнага ці арганізацыйнага кантэксту і адпаведнасці прыклада гэтаму кантэксту.

Абраныя прыклады дадуць інфармацыю для будучай працы ЕФА і забяспечаць выкладчыкаў, спецыялістаў па стварэнню праграм навучання, пастаўшчыкоў адукацыйных паслуг і асоб, якія вызначаюць палітыку, ідэямі і магчымасцямі для іх уласнай працы.

Што робіць ЕС? ЕС падтрымлівае развіццё лічбавых кампетэнцый праз распрацоўку даведачнай базы для грамадзян,  выхавальнікаў і арганізацый (DigComp 2.1, у тым ліку DigComp Into ActionDigCompEduDigCompOrg), а таксама інструмента самаацэнкі для школ (SELFIE). Гэтыя крыніцы павінны натхніць практыкуючых спецыялістаў і асоб, якія вызначаюць палітыку, дзякуючы канкрэтным прыкладам паказальнікаў паспяховасці і ўзроўню

прагрэсу ў навучанні. У рамках Плана дзеянняў у галіне лічбавай адукацыі ажыццяўляюцца канкрэтныя дзеянні і падтрымка выкарыстання тэхналогій і развіцця лічбавых кампетэнцый у адукацыі. На ўзроўні палітыкі лічбавыя кампетэнцыі з’яўляюцца аднымі з васьмі асноўных кампетэнцый для бесперапыннага навучання для грамадзян ЕС з 2006 года, ствараючы аснову для распрацоўкі палітыкі (дадатковую інфармацыю глядзець у Дакуменце з выказваннем пазіцыі ЕФА наконт лічбавых навыкаў, кампетэнцый і лічбавага і анлайн-навучання і ў Рэкамендацыях Савета Еўропы аб асноўных кампетэнцыях для бесперапыннага навучання (2018).

Як прыняць удзел

Калі ласка, для ўдзелу ў конкурсе станоўчых практык запоўніце рэгістрацыйную форму: http://ETF.APPLY.sgizmo.com/s3/ 

Працэс адбору

Камітэт адбярэ двух фіналістаў новай прэміі ЕФА у галіне навучання. Яны прымуць удзел у народным анлайн-галасаванні ў месяцы, які папярэднічае Тыдню прафесійна-тэхнічных навыкаў ЕС, запланаванаму на лістапад 2020 года.  

Падрабязная інфармацыя

Навіны

Паглядзець усё