Ад электроннага пасведчання асобы да кібербяспекі: тэматычнае мерапрыемства засяродзіла ўвагу на дзейнасці EU4Digital у вобласці Даверу і бяспекі

  • Дата: 14/10/20
  • Падзяліцца:

Больш за 50 спецыялістаў галіны, асоб, якія вызначаюць палітыку, членаў Прадстаўніцтва ЕС і прадстаўнікоў Усходніх краін-партнёраў атрымалі апошнюю інфармацыю наконт выкананай працы ў рамках дзейнасці EU4Digital у вобласці Даверу і бяспекі, пачынаючы ад Электроннага подпісу і заканчваючы кібербяспекай, на віртуальным мерапрыемстве, якое прайшло 9 кастрычніка.

Пасяджэнне, арганізаванае Праектам EU4Digital у рамках Сустрэчы Кіруючага камітэта EU4Digital, якая прайшла з 5 па 9 кастрычніка, правялі спадар Артурас Піліпоніс, лідар каманды Праекта EU4Digital, і спадар Марцінас Даўгірдас, лідар каманды па Даверы і бяспецы  Праекта EU4Digital.

Прадстаўнікі каманды па Даверы і бяспецы падзяліліся з удзельнікамі апошняй інфармацыяй аб выкананай працы і некаторых напрамках дзейнасці, у тым ліку аб узаемным прызнанні электроннага пасведчання асобы, аб ацэнцы яго стану ва Усходніх краінах-партнёрах, аб трансгранічным пілотным праекце Электроннага подпісу, а таксама аб кіраўніцтве па кібербяспецы для рэгіёна Усходняга партнёрства.

Прадстаўленыя вынікі аналізу выкарыстання электроннага пасведчання асобы (eID), яго распаўсюджанасці і стану ва Усходніх краінах-партнёрах паказалі, што краіны ў значнай ступені знаходзяцца на адным узроўні з тэхналагічнага пункту гледжання, аднак вялікая колькасць працы яшчэ павінна быць выканана ў арганізацыйнай сферы і ў сферы кіравання. Праект EU4Digital таксама прадставіў вынікі падрыхтоўкі кіраўніцтва, якое падсумавала галоўныя перашкоды і разрывы, якія неабходна пераадолець для ўзмацнення здольнасцей забяспечваць кібербяспеку і кіберустойлівасць ва Усходніх краінах-партнёрах.

Магчымасць ужывання электроннага подпісу ў міжнародных справах з’яўляецца ключавой умовай для пашырэння адзінага лічбавага рынку на Усходнія краіны-партнёры. Падчас тэматычнага пасяджэння спадар Среджыу Сечэл, старшы спецыяліст каманды па Даверы і бяспецы Праекта EU4Digital, прадставіў прамежкавыя вынікі трансгранічнага пілотнага праекта Электроннага подпісу паміж Украінай і Эстоніяй, якія ўяўляюць сабой прататып рашэння, які дэманструе стварэнне і  праверку электронных подпісаў паміж двума краінамі.

Удзельнікі таксама абмеркавалі сваё бачанне будучых аспектаў, якія неабходна ўлічваць пасля 2021 года, у тым ліку пашырэнне пілотных праектаў Электроннага подпісу і трансгранічных Электронных паслуг  ва Усходніх краінах-партнёрах, увядзенне Дзяржаўных норм функцыянальнай сумяшчальнасці, узмацненне трансгранічнага супрацоўніцтва і падтрымка ідэнтыфікацыі КІ/КІІ (крытычнай інфраструктуры / крытычнай інфармацыйнай інфраструктуры) ва Усходніх краінах-партнёрах. Пасяджэнне прадоўжыў спадар Беснік Лімай з Кансалтынгавай групы GFA, лідар каманды праекта EU4Digital Cybersecurity EAST, які прадставіў стан спраў праекта ў галіне кібербяспекі і планы на наступны перыяд.

Тэматычнае пасяджэнне па пытаннях Даверу і бяспекі завяршылася абмеркаваннямі і сесіяй пытанняў і адказаў. Акрамя будучай дзейнасці, запланаванай для распрацоўкі рэгіянальных планаў дзеянняў, накіраваных на дасягненне ўзаемнага прызнання eID, працягвання ажыццяўлення пілотнага праекта Электроннага подпісу для забеспячэння ўзаемнага прызнання і функцыянальнай сумяшчальнасці трансгранічных Электронных паслуг, удзельнікі абмеркавання прыцягнулі ўвагу да прагрэсу, якога ўдалося дасягнуць у рамках бягучай дзейнасці, а таксама да наступных прыярытэтных напрамкаў дзейнасці і важнасці кібербяспекі і паслуг лічбавага даверу падчас пандэміі COVID-19.

На дадзены момант плануецца, што наступная сустрэча Сеткі EU4Digital па Даверы і бяспецы адбудзецца ў лістападзе. Дакладная дата будзе аб’яўлена пазней.

Навіны

Паглядзець усё